Пухавіцкія навіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Пухавіцкія навіны»
Мар’іна Горка, будынак рэдакцыі газеты «Пухавіцкія навіны».jpg
Будынак рэдакцыі газеты «Пухавіцкія навіны»
Тып газета

Галоўны рэдактар Вольга Уладзіміраўна Савасцюк
Заснавана 1930
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы ў тыдзень, серада і пятніца
Галоўны офіс Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 51
Тыраж 4820
Вэб-сайт gorka.by

Пухавіцкія навіны — раённая газета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Выдаецца з 1930 года. Заснавальнікі газеты — Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шыльда рэдакцыі газеты «Пухавіцкія навіны»

Першапачатковая назва — «Сцяг камунізма». Пасля далучэння Рудзенскага раёна да Пухавіцкага газета атрымлівае назву «Сцяг працы», каб захаваць пераемнасць літаратурных і журналісцкіх традыцый (у Рудзенску нарадзіліся вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі Міхась Чарот, Алесь Бачыла, Захар Бірала, Генадзь Кляўко, Макар Паслядовіч), з назваў пухавіцкай газеты «Сцяг камунізма» і рудзенскай «Бальшавіцкі сцяг» узялі агульнае для іх слова і дадалі новае. Першы нумар з такой назвай выйшаў 1 траўня 1962 года. Газета стала падпарадкоўцца Мінскаму абкаму КПБ і абласному Савету дэпутатаў працоўных пры Пухавіцкім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні, у якое ўваходзілі Пухавіцкі і Уздзенскі раёны. З сакавіка 1963 года газета стала органам парткама Пухавіцкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных.[1]

Распаўсюджваецца ў горадзе Мар’іна Горка, мястэчках Праўдзінскі, Дружны, гарадскіх мястэчках Рудзенск, Свіслач, ува ўсіх сельскіх населеных пунктах Пухавіцкага раёна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]