Пуцілкавічы (курганны могільнік)
Пуцілкавічы — курганны могільнік XII—XIV стст. каля в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Раскопкі ў Пуцілкавічах Ф. Л. Вярэнька праводзіў у 1887—1891 гадах. Усяго было раскапана 36 пахаванняў (земляных курганоў і курганоў, абкладзеных камянямі). Сярод знаходак — гліняныя гаршчкі, жалезныя сякеры і нажы, упрыгажэнні, сярэбраны куфічны дырхем, рэшткі тканін (ільняной і золататканай). Асаблівую цікавасць уяўляюць жаночыя ўпрыгажэнні. Гэта бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, падковападобныя фібулы (зашпількі для адзення), шыйныя грыўні, бразготкі і падвескі ў выглядзе плоскіх стылізаваных конікаў, а таксама разнастайныя пацеркі. Сярод пацерак — рознакаляровыя шкляныя, золаташкляныя, літыя бронзавыя, бурштынавыя, а таксама пацеркі, зробленыя з костачак сліў[1].
Зноскі
- ↑ КУРГАННЫ МОГІЛЬНІК У ВЁСЦЫ ПУЦІЛКАВІЧЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2017. Праверана 3 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дучыц, Л. Аб чым расказваюць знаходкі / Л. Дучыц // Патрыёт (Ушачы). — 1990. — 28 жн.
- Упрыгажэнні з курганоў у в. Пуцілкавічы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 31.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пуцілкавічы (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»