Пушкінскі праспект (Магілёў)
Пушкінскі праспект праспект Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Кастрычніцкі раён |
Працягласць | 3660 м |
Ранейшыя назвы | Новачарнігаўская вуліца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пушкінскі праспект (руск.: Пушкинский проспект) — праспект у паўднёвай частцы Магілёва, у Задняпроўскім жылым раёне. Адна з найважнейшых транспартных магістраляў горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1860 годзе быў пабудаваны драўляны мост цераз Дняпро, які злучыў цэнтр з Лупалаўскім прадмесцем. Ад шашы да моста пабудавана Новачарнігаўская вуліца, у яе пачатку знаходзілася ўязная брама з высокай вежай, пабудаванай у 1773 годзе[1].
Гістарычна называўся Новачарнігаўскай вуліцай[2]. У кнізе «Досвед апісання Магілёўскай губерні» за 1882—1884 гг. прыведзена наступнае апісанне[3]:
Накіроўваючыся да горада ад застаўнага дома па Бабруйскай шашы, даводзіцца перш за ўсё праехаць праз Чарнігаўскую браму (старажытная каменная брама, рэштка ад ранейшых земляных умацаванняў горада), а затым праз Маскоўскае прадмесце, размешчанае на левым нізінным баку Дняпра, а менавіта праз тую яго частку, якая з даўніх пор носіць назву «Лупалава». Позірк падарожніка ў гэтым прадмесці можа спыніцца хіба, налева, на даволі вялікім каменным будынку — піваварным заводзе Лекерта і далей, направа, на дзвюх каменных цэрквах: Петра-Паўлаўскай і Траецкай; астатнія пабудовы звычайныя і нагадваюць сабой дамкі павятовых гарадоў.
Галоўная вуліца Маскоўскага прадмесця, па якой ідзе зусім прамая лінія шашы, завяршаецца драўляным мостам, на апорах, цераз Дняпро. Арыгінальны тэкст (руск.)
Направляясь к городу от заставного дома по Бобруйскому шоссе, приходится прежде всего проехать через Черниговскую браму (древние каменные ворота, остаток от прежних земляных оград города), а затем через Московское предместье, находящееся на левой низменной стороне Днепра, а именно через ту его часть, которая с давних пор носит название "Луполово". Взор путника в этом предместье может остановиться разве, влево, на довольно большом каменном здании — пивоваренном заводе Леккерта и далее, вправо, на двух каменных церквях: Петро-Павловской и Троицкой; остальные постройки заурядны и напоминают собою домики уездных городов. Главная улица Московского предместья, по которой идет совершенно прямая линия шоссе, оканчивается деревянным мостом, на устоях, через Днепр.
|
У 1967 годзе вуліца была перайменавана ў гонар рускага паэта А. С. Пушкіна, які ўлетку 1824 праязджаў па ёй з адэскай ссылкі ў с. Міхайлаўскае[2].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад моста цераз р. Дняпро, перасякае вуліцы Гагарына, Вялікую Чавускую, Севастопальскую, Гарбарную, Чыгрынава, Мікалая Астроўскага, Габраўскую, завулак Жалезнякова, завяршаецца плошчай, утворанай на стыку Слаўгарадскай і Гомельскай шашы і праспекта Дзімітрава. Працягласць праспекта складае 3660 м.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Да 1960-х гадоў быў забудаваны 1-павярховымі жылымі хатамі сядзібнага тыпу (часткова захаваліся). Сучаснае аблічча праспекта фарміруецца з 1970-х гадоў, калі па генеральным плане горада 1969 года пачалася комплексная шматпавярховая забудова паўднёвай ускраіны — Лупалаўскага прадмесця. Па генеральным плане 1980—1981 гадоў праспект уваходзіць у зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна горада[2].
У наш час праспект забудаваны 5-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі, на першых паверхах якіх размешчаны прадпрыемствы гандлёвага і бытавога прызначэння. Пачатак праспекта фарміруюць будынкі Палаца культуры і тэхнікі ВА «Хімвалакно», гасцініцы «Турыст», былога райкама КПБ і выканкама Савета народных дэпутатаў (цяпер адміністрацыі) Кастрычніцкага раёна, кінатэатра «Космас»[2].
У 1990 годзе на праспекце знаходзіліся таксама ўнівермаг «Кастрычніцкі», крамы «Гаставары» (д. № 51), «Ваенгандаль», «Тавары для ўмельцаў», кніжныя «Ваенная кніга» і «Глобус», гастраном № 1, універсам № 81, бюро тэхнічнай інвентарызацыі (д. № 69), цэнтральная гарадская бібліятэка, Дом быту (д. № 24), кафэ «Марожанае», аддзяленне сувязі № 2 (д. № 22), пункт праката турысцкага рыштунку (д. № 24), лазня і інш[2].
- № 8А — будынак адміністрацыі Кастрычніцкага раёна (архітэктар Ю. Іўжанка, А. Мельнікаў)[4]. У савецкія часы тут размяшчаўся выканкам райсавета і райкам КПБ Кастрычніцкага раёна.
Паркі і скверы
[правіць | правіць зыходнік]Да праспекта прылягаюць дзіцячы парк, сквер 700-годдзя Магілёва, дзе пастаўлены помнік А. С. Пушкіну[2], сквер каля Палаца культуры вобласці, Траецкая набярэжная.
Мемарыяльныя дошкі
[правіць | правіць зыходнік]На адной з калон моста цераз р. Дняпро ўстаноўлена мемарыяльная дошка М. І. Яшыну[2].
Зноскі
- ↑ Экскурсия «Парки и скверы Заднепровья и исторического центра города».
- ↑ а б в г д е ё Пушкина проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Проспект Пушкина
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пушкина проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пушкінскі праспект (Магілёў)