Пушча-Вадзіца (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пушча-Вадзіца
укр.: Пуща-Водиця
50°32′26″ пн. ш. 30°21′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Кіеў
Адміністрацыйны раён горада Абалонскі
Першае згадванне XI ст.
Год уключэння ў межы горада 2001
Плошча 4 тыс. га км²
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пушча-Вадзіца — гістарычная мясцовасць і кліматычны курорт у паўночна-заходняй частцы Кіева, у межах Абалонскага раёна, размешчана пераважна ў хваёвых лясах (прыкладна 70 %). Назва мясцовасць атрымала ад слова «пушча», тобок густы, непралазны лес, і невялікай ракі Вадзіцы, якая ўжо не існуе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1724 г. у Пушчы-Вадзіцы была створана лясная гаспадарка[1]. У сувязі з будаўнічым бумам у Кіеве ў канцы 19-га стагоддзя, які негатыўна паўплываў на ступень азелянення горада, з’явілася тэндэнцыя выезду многіх сем’яў у адпускны сезон за горад, у прыватнасці ў раён Пушчу-Вадзіцу[2]. Таму гарадская дума ў 1890-х гг. заснавала дачны пасёлак Пушча-Вадзіца.

Транспорт[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны трамвай у Пушчы-Вадзіцы

З Кіевам Пушча-Вадзіца спалучаецца вул. Гарадской, ад 1900 г. (электрыфікаваная 1904 гады) дзейнічае трамвайная лінія (злучае Пушчу-Вадзіцу з плошчай Шаўчэнка, Курэнёўкай, Падолам). Унікальная гістарычная трамвайная лінія ў Пушчу-Вадзіцы, аналагаў якой няма ва Украіне, ідзе праз лес. Таксама з Кіевам Пушча-Вадзіца злучаецца аўтобусам і маршрутнымі таксі.

Зноскі

  1. Киев. Энциклопедический справочник. Глав. ред. Украинской Советской Энциклопедии, 1985.
  2. Неафіцыйны сайт Пушча-Вадзіцы