Пушча-Вадзіца (Кіеў)
Пушча-Вадзіца | |
---|---|
укр.: Пуща-Водиця | |
50°32′26″ пн. ш. 30°21′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Кіеў |
Адміністрацыйны раён горада | Абалонскі |
Першае згадванне | XI ст. |
Год уключэння ў межы горада | 2001 |
Плошча | 4 тыс. га км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пушча-Вадзіца — гістарычная мясцовасць і кліматычны курорт у паўночна-заходняй частцы Кіева, у межах Абалонскага раёна, размешчана пераважна ў хваёвых лясах (прыкладна 70 %). Назва мясцовасць атрымала ад слова «пушча», тобок густы, непралазны лес, і невялікай ракі Вадзіцы, якая ўжо не існуе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1724 г. у Пушчы-Вадзіцы была створана лясная гаспадарка[1]. У сувязі з будаўнічым бумам у Кіеве ў канцы 19-га стагоддзя, які негатыўна паўплываў на ступень азелянення горада, з’явілася тэндэнцыя выезду многіх сем’яў у адпускны сезон за горад, у прыватнасці ў раён Пушчу-Вадзіцу[2]. Таму гарадская дума ў 1890-х гг. заснавала дачны пасёлак Пушча-Вадзіца.
Транспорт
[правіць | правіць зыходнік]З Кіевам Пушча-Вадзіца спалучаецца вул. Гарадской, ад 1900 г. (электрыфікаваная 1904 гады) дзейнічае трамвайная лінія (злучае Пушчу-Вадзіцу з плошчай Шаўчэнка, Курэнёўкай, Падолам). Унікальная гістарычная трамвайная лінія ў Пушчу-Вадзіцы, аналагаў якой няма ва Украіне, ідзе праз лес. Таксама з Кіевам Пушча-Вадзіца злучаецца аўтобусам і маршрутнымі таксі.
Зноскі
- ↑ Киев. Энциклопедический справочник. Глав. ред. Украинской Советской Энциклопедии, 1985.
- ↑ Неафіцыйны сайт Пушча-Вадзіцы