Пхетхангтхан Чынават
Пхетхангтхан Чынават | |
---|---|
тайск.: แพทองธาร ชินวัตร | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1986 (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | магістр прыродазнаўчых навук[d] |
Веравызнанне | тхеравада |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, бізнесмен |
Месца працы | |
Бацька | Таксін Чынават |
Маці | Potjaman Na Pombejra[d] |
Муж | Pitaka Suksawat[d][1] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пхетхангтхан Чынават (тайск.: แพทองธาร ชินวัตร; нар. 21 жніўня 1986, Бангкок, Тайланд) — тайскі палітык, Прэм’ер-міністр Тайланда з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўніца ўплывовага ў Тайландзе палітычнага клана Чынаватаў. Яе бацька, Таксін Чынават, узначальваў урад Тайланда з 2001 па 2006 гады.
Скончыўшы элітную школу на радзіме, Пхетхангтхан Чынават працягнула вучобу, атрымаўшы дыплом ва ўніверсітэце ў Вялікабрытаніі, а затым працавала ў падсямейнай групе гатэляў Rende, дзе яе муж займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па інвестыцыях.
Увайшла ў склад партыі «Пхыа Тхаі» ў 2021 годзе. У кастрычніку 2023 года стала яе афіцыйным лідарам.
Партыя «Пхыа Тхаі» на усеагульных выбарах у 2023 годзе заняла па колькасці атрыманых дэпутацкіх мандатаў другое месца, аднак здолела сфармаваць кіроўную кааліцыю. Прэм'ер-міністрам стаў Сетха Тхавісін, затым адхілены ад пасады рашэннем Канстытуцыйнага суда.
Новы ўрад Тайланда ўзначаліла Пхетхангтхан Чынават, абраная на пасаду 16 жніўня 2024 года. Яна стала чацвёртай прадстаўніцай клана Чынаватаў на гэтай пасадзе за чвэрць стагоддзя і другой жанчынай у гісторыі Тайланда на чале ўрада.