Пхунчолінг
Выгляд
Горад
Пхунчолінг
| ||||||||||||||||||
Пхунчолінг — горад на поўдні Бутана (у дзонгхагу Чукха) на мяжы з Індыяй. Праз яго праходзіць адзіная шаша, якая злучае Індыю і Бутан. Насельніцтва каля 20537 чалавек (перапіс 2005), а па ацэнцы 2012 — 23 915 чалавек, гэта другі па велічыні горад Бутана. Горад часткова адкрыты для замежных турыстаў, якім для ўезду ў астатні Бутан неабходна праходзіць праз складаныя візавыя працэдуры. У межах гарадоў Пхунчхолінга і Джайгаона жыхары Індыі і Бутана могуць перамяшчацца без памежных фармальнасцей. Істотную частку насельніцтва Пхунчолінга складаюць індыйцы. Пхунчолінг мае вялікае значэнне для знешняга гандлю Бутана як транзітны пункт для перавозкі тавараў.
Зноскі
- ↑ Bhutan: largest cities and towns and statistics of their population(недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 9 чэрвеня 2010. (англ.)