Пцічанская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Пцічанская
Кабылічы. Вуліца Цэнтральная.jpg
Вуліца Цэнтральная.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
канец 16 ст.
Ранейшыя назвы
Кабылічы (да 1964)
Насельніцтва
131 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Пцічанская на карце Беларусі ±
Пцічанская (Беларусь)
Пцічанская
Пцічанская (Мінская вобласць)
Пцічанская

Пціча́нская[1] (трансліт.: Pcičanskaja, руск.: Птичанская) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, 20 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, на р. Пціч, каля шашы Мар'іна Горка - Шацк.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Да 1964 г. мела назву Кабылічы (трансліт.: Kabyličy). Новая назва ад р. Пціч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб Базыля Быхаўца — «Магіла», першага вядомага ўладальніка Кабыліч (Пцічанскай)

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Пад назвай Кабылічы ўпамінаецца ў канцы 16 ст. у складзе Мінскага павета Рэчы Паспалітай. У 17 ст. вёска належала Базылю Быхаўцу (?-1653), шляхецкі род Быхаўцаў гербу «Магіла» паходзіў са Смаленскай зямлі. Базыль — віленскі гродскі пісар (1623—1632), меў братоў Януша (памёр 1622) і Аляксандра Пракопа (памёр 1646). Базыль быў апекуном пляменнікаў. Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацк, Грэбені, Дудзічы з вёскамі Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводстве, Каралёў Мост у Гарадзенскім павеце, Падаўгі ў Троцкім павеце, маёнткам Глубокае з вёскамі Раганічы, Галоўны, Ляхаўцы і Савічы ў Лідскім павеце. Памёр без нашчадкаў.

У 1760 г. (па іншых дадзеных, 1748 г.) суддзя ваўкавыскі Уладзіслаў Быхавец перадаў правы на вечнае карыстанне Дудзічамі разам з фальваркамі Кавалевічы, Сяргеевічы і Кабылічі дачцэ Казіміра Аляксандры Заранок-Грабоўскай, якая разам з сястрой Альжбетай жыла ў Таўкачэвічах[2].

Пад уладай Расейскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі.

У 1816 годзе уласнасць Ржавускіх.

На карце Шуберта сярэдзіны 19 ст. на месцы сучаснай в. Пцічанская (Кабылічы) быў пазначаны маёнтак Кабылічы, а на месцы в. Прыстань была в. Кабылічы[3].

У 19 - пачатку 20 ст. у Цітвянскай волосці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года маёнткам Кабылiчы валодаў Іван Андрэевіч Бунге, шляхціч, лютэранін.

У 1910 г. адкрыта народнае вучылішча.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Карта ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Кабылічы.
Дом на вул. Цэнтральная.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска увашла у склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-айступені (50 вучняў у 1922 г.).

У 1930-ых гг. арганізаваны калгас «Полымя», працавала кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1964 г. была зменена назва вёскі з Кабыліч на Пцічанская.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Могілкі.
  • 1816 — 12 двароў, 80 жыхароў.
  • 1897 — 75 двароў, 229 душ м.п., 215 душ ж.п.
  • пачатак XX ст. — 101 двар, 613 жыхароў.
  • 1917 — 112 двароў, 599 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 70 двароў, 131 жыхар.
  • 14 кастрычніка 2009 — 104 жыхары[5].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал.рэд). — Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. — С. 91.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі ў пасляваенны перыяд http://mydocx.ru/