Шматгадоваятрава 50—140см (да 1,5 м[2]) вышынёй. Лісце чаргаванае, на чаранках, з прылісткамі. Сцябловых лісткоў 7—10. Ліставыя пласціны яйкападобныя, 2—4-пёрыстыя. Ліставыя сегменты ад эліптычных да даўгаватых (самае ніжняе лісце) або лінейных (верхняе лісце), звычайна цэлыя, часам 2—3-зубчастыя на кончыках, верхняя паверхня бліскучая, цёмна-зялёная, ніжняя— светла-зялёная, дробна-валасістая паралельна жылкам[8].
Суквецце выпрастана-разгалінаванае, досыць разрэджанае. Кветкі радыяльна сіметрычныя, бледна-жоўтыя, каля 1см у папярочніку. Няма пялёсткаў. Чашалісцікаў 4—5, зеленавата-белыя, рана вянуць. Тычачак шмат, бледна-жоўтыя, 2—4мм даўжынёй; пылавікі відавочна карацей. Некалькі песцікаў. Плод— 8—10-хрыбетная, бесчарашковая сямянка[8].
↑Киселевский А. И.Латино-русско-белорусский ботанический словарь.— Мн.: «Наука и техника», 1967.— С.129.— 160с.— 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Thalictrum angustifolium
Кухарава Л. В.Пылю́шнік//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.— С.315—316.—599 с., іл.— 10 000 экз.
Thalictrum L. — Василисник//Определитель высших растений Беларуси(руск.)/Под ред. В. И. Парфёнова.— Мн.: Дизайн Про, 1999.— С.45, 56—59.— 472с.— 1 000 экз.— ISBN 985-6182-78-6.