Перайсці да зместу

Пядзенік хваёвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пядзенік хваёвы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bupalus piniaria


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  104490
EOL  298874

Пядзенік хваёвы, Хваёвы каморнік[1] (Bupalus piniaria) — матылёк з сямейства пядзенікаў.

Самец чорны, з жаўтлявай або бялёса сярэдзінай кожнага крыла, самка рыжая з чорнымі плямкамі; знізу крылы рудыя ў абодвух палоў. Форма пярэдніх крылаў падоўжана-трохкутная, з акругленымі вугламі; у размаху каля 3 см; у спакоі крылы прыўздымаюцца ўскосна ўверх. Вусікі самца грабеньчатыя. Лётае (днём) у хваёвых лясах у маі-чэрвені; зеленаватыя яйкі кладуцца на ігліцу хвоі (рэдка — іншых іглічных дрэў); вусені з ліпеня да канца верасня аб’ядаюць ігліцу хвоі, прыносячы гэтым часам велізарную шкоду лясам. Дарослы вусень бывае ў даўжыню да 3 см, зялёны з 5 бялёсымі падоўжнымі лініямі. Акукліванне адбываецца ў кастрычніку-лістападзе на зямлі (пад лясным подсцілам); кукалка бурая, зімуе.

Меры барацьбы

[правіць | правіць зыходнік]

Як меры супраць гэтага ляснога шкодніка рэкамендуюцца: зграбанне восенню ляснога подсцілу ў кучы, усярэдзіне якіх кукалкі паміраюць; выган у лес свіней, якія адрываюць і ядуць кукалак.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.