Пяльцы
Пяльцы, більцы[1] — прыстасаванне для вышывання, якое выкарыстоўваюць пры працы з вышыўкай вялікай плошчы.
Этымалогія назвы
[правіць | правіць зыходнік]Слова пяльцы паходзіць ад славянскага слова пяліць — расцягваць, распінаць, туга нацягваць[2].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Часцей за ўсё пяльцы маюць круглую або авальную форму, але могуць таксама быць і прастакутнымі. Яны ўяўляюць сабой дзве рамкі, якія злёгку адрозніваюцца па памеры, паміж якімі заціскаецца тканіна.
Памер пяльцаў можа вар’іравацца ў вялікім дыяпазоне: ад маленькіх круглых, якія трымаюць у адной руцэ, да вялікіх прастакутных рам, якія мацуюцца да падстаўцы і стаяць на падлозе.
Выкарыстанне пялец, якія мацуюцца да працоўнага стала або стаяць на падлозе, зручней тым, што пры працы з імі абедзве рукі вольныя, што робіць вышыванне хутчэй і дакладней.
Матэрыял
[правіць | правіць зыходнік]Раней пяльцы рабілі з дрэва, косці, у тым ліку слановай. Сучасныя мадэлі часцей за ўсё выраблены з дрэва або пластмасы.
Зноскі
- ↑ Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
- ↑ Значэнне слова «ПЯЛИТЬ» у тлумачальным слоўніку Даля
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пяльцы
- Пяльцы (руск.)
- Пяльцы: многовековая история(недаступная спасылка) (руск.)