Пяро́ва (руск.: Перо́во) — раён (а таксама аднайменнае ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне горада Масквы) ва Усходняй адміністрацыйнай акрузе горада Масквы, адміністрацыйная адзінка трэцяга ўзроўню.
Раён атрымаў назву ў гонар горада Пярова, які існаваў у 1925—1960 ггадах. Размешчаны на ўсходзе Масквы паміж чыгуначнай лініяй «Масква — Разань» (Казанская лінія МЧ) і шаша Энтузіястаў (Горкаўская шаша, федэральная аўтамабільная дарога М7 «Волга»). Цяперашняя тэрыторыя раёна ўяўляе сабой частку былога горада Пярова. У склад горада таксама ўваходзілі тэрыторыі сучасных суседніх раёнаў: «Навагірэева» (участкі былога дачнага пасёлка Нова-Гірэева), «Разанскі» (тэрыторыя вёскі Чухлінкі), «Вешнякі» (участкі дачнага пасёлка, былога сяла Кускова і сядзіба Шэрае Карачарава).
У цяперашні час «Пярова» — адзін з найбуйнейшых раёнаў Масквы. Яго плошча — 973 га. Насельніцтва — 134 308 чал. (2024). Адзін са спальных раёнаў Масквы.