Пярэдадне Новага года
Выгляд
| Пярэдадне Новага года | |
|---|---|
| Тып | Міжнароднае свята-ўрачыстасць |
| Адзначаецца | па ўсім свеце |
| Дата | 31 снежня па грыгарыянскім календары |
| Святкаванне | феерверкі, сямейныя застоллі, вечарынкі |
| Звязана з | Ражство, Новы год |
Пярэ́дадне Но́вага го́да (англ.: New Year's Eve) — апошні дзень года па грыгарыянскім календары, напярэдадні Новага года. У сучаснай традыцыі гэта асобнае ад Новага года свята, падчас якога пачынаюцца ўрачыстасці па сустрэчы наступнага года. У шматлікіх культурах у святкаванні выкарыстоўваюцца феерверкі і іншая піратэхніка.
У Беларусі і Расіі пярэдадне Новага года лічыцца працоўным днём, аднак, фактычна сямейныя застоллі і святкаванні пачынаюцца ўвечар, да надыходу самога Новага года.