Пярэжырскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пярэжырскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пярэжыр
Афіцыйная мова беларуская
Паштовыя індэксы 222840
Афіцыйны сайт

Пярэжырскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пярэжыр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 г. Пярэжырская воласць зрабілася цэнтрам сельсавета створанага ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёна. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёна.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

28 мая 2013 года сельсавету перададзеныя населеныя пункты Баравая Слабада, Берчукі, Узляны, Вушанка, Едліна, Залессе, Навасады, Пагуляйка, Падбор’е, Пяскі скасаванага Узлянскага сельсавету, а населеныя пункты Зазер’е, Лешніца, Такарня, Яснаўка перададзеныя з Пярэжырскага ў Голацкі сельсавет[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]