Пярэсна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пярэсна
Trollius-o55.jpg
Trollius asiaticus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trollius L., 1753

Тыпавы від
Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18804
NCBI  39245
EOL  61320
GRIN  g:12460
IPNI  33259-1

Пярэсна[4] (Tróllius) — род шматгадовых травяністых раслін з сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Найбольш блізкі да іншага роду казяльцоў — лотаці (Caltha), якая здольная расці прама ў вадзе.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду маюць шырокі арэал у паўночным паўшар’і, растуць на тэрыторыі Еўропы, Азіі і ў Паўночнай Амерыцы.

У Заходняй Еўропе пярэсны ў асноўным горныя расліны. На тэрыторыі Усходняй Еўропы яны тыповыя расліны лугоў, рачных далін, лясных палян. У Азіі яны распаўсюджаныя практычна па ўсім мацерыку, акрамя паўднёвых яго частак. У Паўночнай Амерыцы ад Ціхага да Атлантычнага акіяна сустракаюцца ўсяго два віды пярэснаў[5].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне навуковай назвы роду дакладна невядома. Магчыма, лацінская назва паходзіць ад ням.: Trollblume, што можна перавесці як «Кветка троляў». Згодна з германскімі і скандынаўскімі легендамі, гэта расліна лічылася любімай кветкай троляў. Па іншых версіях, у сувязі з круглявай і нават шарападобнай формай кветкі назва была створана альбо ад лацінскага слова trulleus, які азначае «круглы посуд», «кубак»; або стара-германскага слова «troll» — «шар».

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 29 відаў[6]:, якія насяляюць Еўразію і Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі і сумежных краін расце каля 20 відаў, якія сустракаюцца галоўным чынам у Сібіры і на Далёкім Усходзе, асобныя віды прысутнічаюць у Еўрапейскай частцы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Trollius у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) 
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Энциклопедия декоративных садовых растений: купальница (Праверана 2 лістапада 2009)
  6. Trollius (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (14 лістапада 2013). Праверана 15 снежня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Trollius // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — XXI + 645 с.
  • Купальница // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  • Купальница — статья из Большой советской энциклопедии. 
  • {{{загаловак}}}.
  • Trollius // Flora of China : [англ.] = 中国植物志 : in 25 vol. / ed. by Z. Wu, P. H. Raven, D. Hong[d]. — Beijing : Science Press ; St. Louis : Missouri Botanical Garden Press, 1994—2013. — ISBN 978-0-915279-34-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]