Пяскова-Скала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замак
Пяскова-Скала
Elektrownia podgórska
Pieskowa Skała - dziedziniec.jpg
50°14′39,17″ пн. ш. 19°46′48,13″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне Малапольскае ваяводства
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Першае згадванне XIV стагоддзе

Арачны двор

Пяско́ва-Ска́ла (польск.: Pieskowa Skała, ням.: Peskenstein) — назва замка ў Польшчы, які знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Кракава ў Малапольскім ваяводстве на тэрыторыі Ойцаўскага нацыянальнага парка ў адміністрацыйных межах вёскі Сулашова. Ахоўны помнік Малапольскага ваяводства.

Назва паходзіць ад вапняковай скалы ў раёне Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша, на якой быў узведзены замак. Каля замка знаходзіцца скала пад назвай «Паліца Геркулеса».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пяскова-Скала была пабудавана ў XIV стагоддзі каралём Казімірам Вялікім у якасці абарончага замка. Ён адносіўся да ланцужка замкаў, якія былі закліканы ахоўваць паўднёвыя межы дзяржавы, якія мяжуюць з Сілезіяй, а таксама забяспечыць важны тарогвы шлях з Кракава у Вроцлаў. Асблівае значэнне Пясковая-Скала набыла пасля пападання Сілезіі ў сферу ўплыву Багеміі, якая знаходзілась у варожых адносінах з польскімі манархамі. У XVI стагоддзі замак быў перабудаваны ў стылі рэнесанса. У гэтую эпоху быў створаны арачны двор, які нагадвае кракаўскі Вавель. Даступныя для наведвальнікаў цырыманіяльныя і жылыя памяшканні замка абсталяваныя мэбляй розных эпох.

25 красавіка 1983 года Пяскова-Скала была ўнесена ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства(№ А-478[1]).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]