Пясочніца

Пясочніца — адзін з аб'ектаў на дзіцячай пляцоўцы : асаблівае месца, прызначанае для гульняў дзяцей малодшага ўзросту з пяском[1] пры выкарыстанні цацак. Звычайна пясочніца абгароджана борцікамі, часцей за ўсё зробленымі з дрэва: бярвення ці дошак. Прычым, борцікі часцяком маюць плоскую паверхню, каб на ёй можна было ляпіць бабкі. Часта ў цэнтры пясочніцы стаіць «грыбок», які абараняе гуляючых дзяцей ад дажджу і сонца.
Пясочніца з'яўляецца найважнейшым эмацыйным цэнтрам узаемадзеяння дзяцей[2][3]. Гуляючы ў пясочніцы дзеці фармуюць каштоўнаснае стаўленне да свету цацак і свету ўзаемаадносін[4]. Гульня у пясочніцы таксама спрыяе развіццю ў дзяцей творчага ўяўлення, фантазіі, дробнай маторыкі, мыслення.
Збудаванне ўсталёўваецца ўдалечыні ад дрэў, бо інакш падаючае лісце засмечвае пясочніцу, а пясок у цені пасля дажджу даўжэй высыхае[1].

Гульні ў пясочніцы:
- лепка бабак
- будаўніцтва замкаў з пяску і капанне «пячор»
- гульні ў машынкі (у пяску рыюцца «гаражы» і праводзяцца дарогі)
- гульні ў краму (бабкі з'яўляюцца ўніверсальным прадуктам, а ў якасці плацежных сродкаў і іншых прадуктаў часта выкарыстоўваюцца палачкі і лісце)
- гульні ў «Госці» (ляльку частуюць бабкамі)[5].
- гульні з пяском і вадой[6].
Зноскі
- ↑ а б Жмакин М. Детская площадка // Дорожки и площадки, бордюры, каменные горки, стенки, ступени из камня, плитки, гравия, гальки на вашем участке. — 2013. — (Своими руками).
- ↑ Наркевич В. В. Отношение к игрушке у детей дошкольного возраста в зависимости от их эмоционального развития и типа привязанности к матери Архівавана 2 красавіка 2015. // Психологическая наука и образование. — 2008. — №. 3. — С. 81-90.
- ↑ Милованова М. В. Развивающее значение форм работы в песочнице с детьми младшего возраста и детьми с ограниченными возможностями здоровья(недаступная спасылка). // Дополнительное образование детей Москвы от А до Я. 2013. Т. 2. № 2.
- ↑ Бережная Н. Ф. Использование песочницы в коррекции эмоционально-волевой и социальной сфер детей раннего и младшего дошкольного возраста // Дошкольная педагогика. — 2007. — №. 1. — С. 50-52.
- ↑ Изучаем свойства песка и «печем куличи» Архівавана 18 студзеня 2011.
- ↑ Весёлые друзья (игра с песком и водой) Архівавана 3 сакавіка 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абраменкова В. Возвращение песочницы, или как создать игровое пространство // Учительская газета. — 2000.
- Кузуб Н. В., Осипук Э. И. В гостях у Песочной Феи. Организация «педагогической песочницы» и игр с песком для детей дошкольного возраста // Вестник практической психологии образования. — 2006. — №. 1. — С. 66-74.
![]() |
Пясочніца на Вікісховішчы |
---|