Пясчанае (возера, Іванаўскі раён)

Пясчанае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 139,2 м
Даўжыня 2,4 км
Шырыня 1,8 км
Плошча 2,08 км²
Аб’ём
  • 2,08 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,7 км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Басейн
Упадаюць канава Кобельская, ручаі
Выцякаюць канава Заазерская
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Пясчанае возера (Беларусь)
Пясчанае возера
Пясчанае возера
Пясчанае возера (Брэсцкая вобласць)
Пясчанае возера
Пясчанае возера

Пясча́нае возера — возера ў Беларусі, у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Піна, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Іванава.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні возера 2,08 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км.
Вышыня схілаў катлавіны 2—7 м. Берагі ва ўсходняй частцы возера забалочаныя, астатнія — пясчаныя. Дно выслана сапрапелем. На возеры востраў[1] плошчай каля 3 гектараў.
У возера ўпадаюць ручаі і каналы (у т. л. канава Кобельская). Выцякае Заазерская канава.

Каля возера населеныя пункты Уласаўцы, Адрыжын.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

На схіле пясчаных нагоркаў вышынёй да 3—6 м знаходзіцца стаянка XIVI стст. да н.э.[2]

У 1970 годзе, на тэрасе паўночнага берага, У. Ф. Ісаенка сабраў каля 100 апрацаваных крамянёў[2].

Зноскі

  1. На спадарожнікавым здымку выглядае як паўвостраў
  2. а б Ісаенка, У. Ф. Пясчанае / У. Ф. Ісаенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 238. — ISBN 978-985-11-0549-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]