Пясчанка (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Пясчанка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Пясчанка на карце Беларусі ±
Пясчанка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Пясчанка (Пухавіцкі раён)
Пясчанка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Пясчанка (Пухавіцкі раён)

Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва дадзена ад мясцовасці, дзе заснавана пасяленне.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 ст. у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У 1943 г. вёска спалена, было забіта 2 жыхара.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 34 двароў, 143 жыхары.
  • 1917 год — 32 двары, 148 жыхароў.
  • 1940 год — 37 двароў, 179 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 год — 27 двароў, 52 жыхары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]