Пятавая косць
Выгляд
Пятавая косць | |
---|---|
лац.: Os calcaneum | |
Падтаранны сустаў | |
![]() Левая пятавая косць, латаральная паверхня. | |
Каталогі | |
![]() |
Пя́тавая ко́сць[1], або пя́тачная ко́сць[1] (лац.: calcaneus) — самая вялікая косць перадплюсны. Адносіцца да тыпу губчатых касцей. Злучана з кубападобнай косцю і з тараннай косцю.
На верхнім баку пятавай косці знаходзіцца баразна (лац.: sulcus calcanei), якая з баразной тараннай косці ўтварае пазуху (лац.: sinus tarsi), якая адкрываецца з латаральнага боку на тыле ступні. У медыяльны бок адыходзіць адростак, які падтрымлівае галоўку тараннай косці, якая завецца падпорай тараннай косці (лац.: sustentaculum tali). Спераду на пятавай косці знаходзіцца седлападобная сустаўная паверхня для сучлянення з кубападобнай косцю. Ззаду цела пятавай косці заканчваецца шурпатым пятавым грудам (лац.: tuber calcanei)[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.].. — Минск: БГМУ, 2016. — С. 40. — 248 с. — ISBN 978-985-567-629-5.
- ↑ Кости стопы // Анатомия человека : учебное пособие / Е. С. Околокулак, Ф. Г. Гаджиева; под ред. Е. С. Околокулака. — Минск: Вышэйшая школа, 2020. — С. 57-58. — 383 с. — ISBN 978-985-06-3166-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пятавая косць