Пятрас Аўштравічус
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
| Пятрас Аўштравічус | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
16 мая 1963 (63 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | austrevicius.lt | ||||||
Пятрас Аўштравічус (літ.: Petras Auštrevičius); нар. 16 мая 1963, Юодшылей) — літоўскі палітык. Сябар парламенцкіх дэлегацый Літвы на Рэвалюцыю годнасці ў снежні-лютым 2014.
Таксама эканаміст, дыпламат, удзельнік прэзідэнцкіх выбараў, рыхтаваў Літву да ўступлення ў Еўрапейскі саюз у 2004, дэпутат Еўрапейскага парламента з 2014 па 2019.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]1981 г. скончыў сярэднюю школу ў Вільні, а ў 1986 годзе — эканамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1986 па 1991 ён працаваў асістэнтам у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Літвы, у 1988 скончыў дактарантуру.
З 1991 працаваў у Міністэрстве замежных спраў як вядучы спецыяліст, затым начальнік аддзела. Пасля заканчэння вучобы ў 1992 годзе, стажыраваўся ў Інстытуце Гувера пры Стэнфардскага ўніверсітэта, працаваў у Паўночным філіяле МЗС. У 1993 годзе ён быў прызначаны часовым павераным у справах Фінляндыі, затым з 1994 па 1997 працаваў паслом Літоўскай Рэспублікі ў краіне (самы малады пасол у гісторыі Літвы).
У 1998 годзе дарадца прэм’ер-міністр Гедзіміна Вагнорюса па пытаннях замежных спраў. У тым жа годзе ўзначаліў урадавую камісію па еўрапейскіх справах. Ён займаў гэту пасаду да 1999 года і зноў у 2000—2003 гг. З студзеня 2001 ў снежні 2002 года ён быў галоўным перамоўшчыкам па пытаннях сяброўства Літвы ў Еўрапейскім Саюзе.
У 2004 прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах як незалежны кандыдат, атрымаўшы падтрымку некалькіх буйных правых і цэнтрысцкіх партый. Ён выбыў у першым туры, аднак атрымаў добры вынік 19,33 %. У другім туры Аўштравічус падтрымаў Валдаса Адамкуса. У тым жа годзе стаў членам Сейма Літвы ад Саюз лібералаў і цэнтра.
Пасля канфлікту з будучым мэрам Вільні, Артурасам Зуокасам, восенню 2005 з групай дэпутатаў пакінуў фракцыю СЛЦ. У 2006 годзе ён узначаліў новую партыю, Ліберальны рух Літоўскай Рэспублікі. Ён кіраваў фарміраваннем да 2008 года, прайграўшы партыйныя выбары Элігіюсу Масюлісу. На парламенцкіх выбарах у тым жа годзе другі раз атрымаў мандат дэпутата. У 2012 годзе быў пераабраны, быў віцэ-спікерам.
На выбарах Еўрапейскага Парламента 2014 атрымаў мандат дэпутата, які прадстаўляў фракцыю лібералаў.
У 2019 пераабраны ў Еўрапарламент. У Еўрапарламенце паўнапраўны член Камітэта па замежных справах (AFET) і Падкамітэта па бяспецы і абароне, намеснік члена Камітэта па транспарце і турызме (TRAN) і Падкамітэта па правах чалавека. Член дэлегацый Еўрапейскага парламента: Камітэт Парламенцкай асацыяцыі ЕС-Украіна, Дэлегацыя па сувязях з Афганістанам, Дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі EURONEST, Дэлегацыя па сувязях з Парламенцкай асамблеяй НАТА. Замяшчальны член дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны памятным медалём у гонар 750-годдзя каранацыі караля Міндаўгаса (2003), крос-Камандор ордэна вялікага князя Гедзіміна (2003), памятным медалём за ўступленне Літвы ў ЕС і НАТА (2004), крыжам I ступені ордэна Белай ружы (Фінляндыя), ордэнам гонару (Грузія, 2014)[2], французскім Нацыянальным ордэнам заслугі, украінскім ордэнам «За заслугі» III ступені (2015) і Ордэнам святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра Вялікага II ступені[3].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух сыноў.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
- ↑ Seimo Pirmininko pavaduotojas P. Auštrevičius apdovanotas Gruzijos garbės ordinu (літ.)
- ↑ P. AUŠTREVIČIUI ĮTEIKTAS VLADIMIRO DIDŽIOJO ANTROJO LAIPSNIO ORDINAS (літ.)
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпутаты Еўрапарламента
- Члены Сейма Літвы
- Нарадзіліся 16 мая
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Гонару (Грузія)
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Асобы
- Дыпламаты Літвы
- Паслы Літвы
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Літвы
- Кандыдаты ў прэзідэнты
- Кавалеры ордэна вялікага князя літоўскага Гядзімінаса
- Кавалеры ордэна Белай Ружы