Пятро Дзмітрыевіч Дудо
Пятро Дзмітрыевіч Дудо | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1958 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Пятро Дзмітрыевіч Дудо (4 верасня 1911, в. Забалацце, цяпер Лепельскі раён Віцебскай вобласці — 23 лютага 1958, Мінск) — беларускі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 верасня 1911 года ў вёсцы Забалацце ў сялянскай сям’і. З 1935 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1940 г. закончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. З 1940 г. намеснік рэдактара газеты «Вольная праца» ў Беластоку. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў палітработнікам, супрацоўнічаў у армейскім друку. З 1949 г. карэспандэнт газеты «Во славу Родины» (Мінск)[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года[1].
Памёр 23 лютага 1958 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку ў 1934 г. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі. Аўтар аповесці «Першы салют» (Мінск, 1958), сатырычнай камедыі «Чортаў тузін» (Мінск, 1963).
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 297).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Дудо Пятро – Белліт (17 кастрычніка 2023). Праверана 26 жніўня 2024.
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1958 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Пісьменнікі Беларусі XX стагоддзя
- Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Нарадзіліся ў Лепельскім раёне