Перайсці да зместу

Пятрушка кучаравая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятрушка кучаравая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Petroselinum crispum (Mill.) Fuss, 1866

Сінонімы

[3][4]


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29817
NCBI  4043
EOL  581421
GRIN  t:27448
IPNI  60442790-2
TPL  kew-2898243

Пятрушка кучаравая[5], Пятрушка[6][7][8] (Petroselinum crispum) — від роду Пятрушка (Petroselinum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Лісце пятрушкі, у сушоным і свежым выглядзе, — папулярная кулінарная заправа.

Культывуецца паўсюдна. Часам дзічэе.

Сцябло прамое, галінастае. Лісце бліскучае, трохкутнае, двойчыперыстарассечанае, цёмна-зялёнае, зверху бліскучае.

Хімічны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Па ўтрыманні вітамінаў пятрушка пераўзыходзіць многія віды гародніны і садавіны. У зеляніны яе маецца да 0,2 % аскарбінавай кіслаты, да 0,01 % караціну, тыямін, рыбафлавін, рэтынол, нікацінавая кіслата, багаты набор мінеральных соляў (жалеза, калія, магнію, кальцыю, фосфару), флаваноіды, бялкі, вугляводы, пекцінавыя рэчывы, фітанцыды.

Усе часткі расліны валодаюць прыемным рэзкім смакам, які абумоўлены наяўнасцю эфірнага алею. Утрыманне эфірнага алею ў пладах 2-7 %, у свежай расліне 0,016—0,3 %, у сухіх каранях — да 0,08 %. Ён ўяўляе сабой лёгкарухомую вадкасць зелянява-жоўтага колеру. Асноўным кампанентам эфірнага алею з пладоў і каранёў з'яўляецца апіёл (або камфара пятрушкі)[9]. Акрамя таго, у алеі з пладоў ўтрымліваюцца α-пінен, мірыстыцын, сляды неідэнтыфікаваных альдэгідаў, кетонаў, фенолаў, а таксама стэарынавая і пальміцінавая кіслоты і петрасілан.

Значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Прымяненне ў кулінарыі

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Міжземнаморскі від — у дзікім выглядзе расце на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Культывацыя віду пачалася толькі ў IX стагоддзі.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовая расліна вышынёй 30-100 см з верацянападобным патоўшчаным коранем.

Цвіце ў чэрвені — ліпені. Кветкі зелянява-жоўтыя. Плады даўгавата-яйкападобныя.

У пладах знойдзеныя эфірны алей, фуракумарын бергаптен і флавонавыя гліказід апіін. У іх утрымліваецца да 22 % тлустага алею, якое складаецца з петразелінавай (70-76 %), алеінавай (9-15), лінолевай (6-18) і пальміцінавай (3 %) кіслот. У кветках пятрушкі выяўленыя кверцэцін і кемпферол, у каранях — апігенін, слізі.

Табуле — усходняя салата, закуска
Ліяфілізаванае лісце пятрушкі

Лісце і карані пятрушкі ў сушоным і ў свежым выглядзе шырока ўжываюцца для араматызацыі ў кулінарыі і кансервавай прамысловасці. Эфірны алей, які атрымліваецца з пладоў і лісця, выкарыстоўваецца пры кансерваванні. Пятрушка валодае рэзкім пахам, саладкаватым рэзкім і даўкім смакам. Больш за ўсё яна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі страў з гародніны, розных салат і супоў з мяса. Дробна нарэзаную зеляніну або цёрты корань дадаюць да варанай рыбы, дзічыны (галоўным чынам птушкі), да маянэзу і страў з бульбы.

У французскай кухні папулярная вымытая і абсушаная зеляніна пятрушкі, абсмаленая ў алеі. Яшчэ цёплай яе падаюць да страў з рыбы і мяса.

Прымяненне ў медыцыне

[правіць | правіць зыходнік]

Розныя стравы з выкарыстаннем пятрушкі маюць мочегонное дзеянне, спрыяюць выводзінам соляў з арганізма. Зеляніна пятрушкі памяншае потлівасць, паказана пры захворваннях нырак і печані, атэрасклерозе. Некаторыя замежныя навукоўцы лічаць, што свежы сок пятрушкі спрыяе нармалізацыі функцый кары наднырачнікаў і шчытападобнай залозы, умацаванню капілярных крывяносных сасудаў і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. Паводле базы «The Plant List» (гл. картку расліны)
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Апиол // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.