Пятрыгі
Вёска
Пятрыгі
|
Пятры́гі[1] (трансліт.: Piatryhi, руск.: Петрыги) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана за 35 км на паўночны захад ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж, на рацэ Волчас (прыток р. Сож).
Рэльеф раўнінны, на паўднёвым захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і потым шашы Мсціслаў-Магілёў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1642 годзе як вёска Пятрыжычы і ў 1669 годзе[2] ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1858 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўская губерні. У канцы XIX ст. частка жыхароў апроч земляробства займалася бандарным промыслам. У 1909 г. побач з вёскай была яшчэ адна аднайменная вёска і фальварак Насаленскай.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1920-я гады абедзве вёскі Пятрыгі аб’яднаны. У 1931 г. арганізаваны калгас, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 43 гаспадаркі, меў 501 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентару.
У Вялікую Айчынную вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[4], да 22 лютага 2012 года — у склад Забалацкага сельсавета[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1858 год — 10 двароў, 28 жыхароў,
- 1880 год — 23 двары, 68 жыхароў.
- 1897 год — 56 двароў, 266 жыхароў
- 1909 год — 17 двароў, 35 жыхароў; суседняя аднайменная вёска і фальварак Насаленскай — 52 двары, 273 жыхары.
- 2012 год — 26 жыхароў
- 2013 год — 25 жыхароў
- 2014—2015 гады — 23 жыхары
- 2016 год — 19 жыхароў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Пятровіч Кулакоў (нар. 1938) — член экіпажа падводнай лодкі К-19, узнагароджаны ордэнам Мужнасці. Быў залічаны ў вучэбны атрад падводнага плавання ў г. Ленінградзе. Затым атрад накіравалі ў Мурманск на Паўночны флот. Вясной 1959 года накіраваны ў Северадзвінск, дзе дабудоўвалі ракетаносец К-19. 4 ліпеня 1961 года на К-19 здарылася сур'ёзная аварыя, якая пагражала выбухам карабля. Мічман І. Кулакоў тройчы ўваходзіў у рэактарны адсек, правяраў і выпраўляў недахопы ў сістэме ахалоджвання рэактара, чым прадухіліў ядзерны выбух.
- Мікалай Станіслававіч Мураўёў — воін-інтэрнацыяналіст. Загінуў у Афганістане, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
- ↑ НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 292
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх