Пячатка Ізяслава Яраславіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пячатка Ізяслава Яраславіча — пячатка з Ваўкавыска, якая належала старэйшаму сыну Яраслава Мудрага Ізяславу, які княжыў ў сяр. XI ст. у Тураве, а пасля смерці бацькі ў 1054 годзе стаў вялікім князем кіеўскім.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На адным баку пячаткі (дыяметр 25 мм) — чатырохпялётскавая разетка, на другім — фігурка чалавека ў рост, магчама князя. На яго галаве карона, у правай руцэ дзіда, у левай — шчыт. На пячатцы надпіс «Дімітріос» (Дзмітрый) — кананічнае імя Ізяслава Яраславіча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.