Пячатка з выявай Святога Дзмітрыя і Маці Божай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пячатка з выявай Святога Дзмітрыя і Маці Божай — свінцовая пячатка памерам 30 мм, знойдзеная ў Пінску. На адным боку змешчаны бюст Святога Дзмітрыя з дзідай каля правага пляча і шчытом у левай руцэ. На адваротным боку — бюст Маці Божай Аранты тыпу «Непарушная сцяна». Падобныя пячаткі даволі распаўсюджаны, але дакладна не вядома каму яны належалі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
  • Міралюбаў Б. В. Пінская віслая пячатка. - Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1975, №4.