Пячора Шавэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пячора Шавэ
фр.: Grotte Chauvet
Chauvethorses.jpg
Тарпаны - малюнак на сцяне пячоры Шавэ.
Каардынаты: 44°21′00″ пн. ш. 4°29′24″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Сцяг Францыі Францыя, Комб д'Арк
Даўжыня 800 м
Год адкрыцця 1994
Лік уваходаў 1
Пячора Шавэ (Францыя)
Пячора Шавэ
Пячора Шавэ

Пячора Шавэ́ (фр.: grotte Chauvet) — пячора з наскальнымі дагістарычнымі малюнкамі на поўдні Францыі паблізу невялікага горада Вальён-Пон-д'Арк у даліне ракі Ардэш. Занесена ў пералік гістарычных помнікаў Францыі(руск.) бел. (13.10.1995), з'яўляецца дзяржаўнай уласнасцю (з 14.2.1997). У 2014 годзе папоўніла спіс Сусветнай спадчыны[1].

Па памерах пячора большая за Ласко, уключае залы і галерэі агульнай даўжынёй 800 метраў і вышынёй да 18 метраў. У пячоры выяўлена 435[2] малюнкаў з выявамі жывёл. Наскальны жывапіс уяўляе сабой адзін з самых старажытных узораў пячорнага мастацтва ў свеце. Узрост найстарэйшых малюнкаў ацэньваюць у 36 тыс. гадоў (арыньякская або шатэльперонская культура), аднак дакладнае датаванне выклікае спрэчкі[3].

Наскальныя роспісы выдатна захаваліся, бо пячора Шавэ была адрэзаная ад вонкавага свету з часоў ледніковага перыяду з-за падзення скальных абломкаў перад яе ўваходам[2]. Пячору адкрылі 18 снежня 1994 года тры спелеолагі: Жан-Мары Шавэ (Jean-Marie Chauvet), Эліет Брунэль (Éliette Brunel) і Крысціян Ілэр (Christian Hillaire).

Пячора зачынена для агульнага доступу, бо кожнае прыкметнае змяненне вільготнасці паветра можа прывесці да пашкоджання насценнага жывапісу. Права доступу, толькі на некалькі гадзін і з пэўнымі абмежаваннямі, могуць атрымаць толькі нешматлікія археолагі[2].

У 2010 годзе Вернер Херцаг зняў пра загадкі пячоры і яе наваколля дакументальны фільм «Пячора забытых сноў(руск.) бел.». Грамадскі рэзананс, выкліканы фільмам, прывёў да прыняцця ўрадам рашэнне пабудаваць паблізу дакладную рэпліку пячоры, якая была адкрыта для турыстаў у красавіку 2015 года. У 2014 годзе ЮНЕСКА ўхваліў наданне пячоры статусу аб'екта Сусветнай спадчыны.

Зноскі