Пячорская нізіна
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Пячорская нізіна | |
---|---|
руск.: Печорская низменность | |
Каардынаты: 67°10′ пн. ш. 53°40′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія |
Вышыня над узроўнем мора | да 253 м |
Рэкі | Пячора, Іжма, Уса |
Пячо́рская нізіна[1] (руск.: Печорская низменность) — нізіна на паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расіі, у басейне ракі Пячора, паміж Уралам і Ціманскім кражам.
Плошча складае каля 300 тыс. км². Плоскія раўнінныя ўчасткі, складзены флювіягляцыяльнымі пяскамі і азёрнымі глінамі, моцна забалочаныя, чаргуюцца з узгорыста-градавымі ўчасткамі, складзенымі марэнай і пясчана-жвіровымі адкладамі. Шмат азёр. Уздоўж берага паласой да 30 км развіты марскія тэрасы. На поўначы — тундры: Вяліказямельская, Малазямельская, Ціманская; на поўдні — іглічныя лясы, на водападзеле — балоты.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пячорская нізіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 179. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Печорская низменность // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)