Пячоры Стэркфантэйн
Стэркфантэйн | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 25°55′45″ пд. ш. 27°47′20″ у. д.HGЯO |

Пячоры Стэркфантэйн — знакамітыя шэсць падземных залаў на глыбіні больш за 40 метраў. Знаходзяцца недалёка ад Яганэсбургу каля Сварткранса.
У адной з пячор былі выяўленыя рэшткі аўстралапітэка[1], які жыў больш за два мільёны гадоў таму і чалавека віду Homo gautengensis[2]. У гэтай сістэме пячор за гады даследаванняў былі знойдзеныя скамянеласці розных перыядаў, узростам ад 3,5 да 1,5 мільёнаў гадоў. У дадатак да 500 шкілетных скамянеласцяў старажытнага чалавека, знойдзены тысячы іншых скамянеласцяў жывёл, больш чым 300 фрагментаў скамянелай драўніны і больш за 9 тысячаў каменных інструментаў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Колыбель человечества (англ.) (Праверана 7 ліпеня 2008)
- Стеркфонтейн