Пячэрскі лесапарк
Пячэрскі лесапарк | |
---|---|
![]() возера ў Пячэрскам лесапарку | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | лесапарк |
Плошча |
|
Дата заснавання | 1632 |
Размяшчэнне | |
53°55′52″ пн. ш. 30°17′49,99″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
![]() |
Пячэрскі лесапарк — лесапарк, які размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Магілёва ў даліне ракі Дубравенка (прыток Дняпра), на якой штучна створана Пячэрскае возера.
У лесапарку праводзяцца агульнагарадскія святы, спартыўныя спаборніцтвы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першае згадванне пра Пячэрск адносіцца да 1632 г., калі галоўчынскі князь Аляксей Лахтыновіч адпісваў Кіева-Пячэрскаму манастыру свой маёнтак, які знаходзілася каля дарогі ў Магілёў. У 1644 г., падчас знаходжання ў горадзе настаяцеля Кіева-Пячэрскага манастыра, вядомага асветніка архімандрыта Пятра Магілы, маёнтак Пячэрск адышоў ва ўладанне магілёўскіх праваслаўных епіскапаў і стаў іх рэзідэнцыяй. Пасля епіскапы валодалі толькі часткай цяперашняй тэрыторыі Пячэрскага парку. На ёй размяшчалася архірэйская дача, царква Святога Георгія, млын, карчма.
У XVIII ст. побач з уладаннямі Георгія Каніскага ў Пячэрску знаходзілася загарадная рэзідэнцыя каталіцкага біскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча. Там ён пабудаваў двухпавярховы каменны палац, заснаваў вялікі сад з аранжарэяй, адкрыў дыванова-ткацкую і швейную фабрыкі, бровар, карчму, на Дубровенцы пабудаваў вадзяны млын. У спецыяльных пакоях палаца паказваў спектаклі прыгонны тэатр. Там жа працавала друкарня. Пасля смерці Богуш-Сестранцэвіча фабрыкі былі ліквідаваны, прыгонныя атрымалі свабоду. У 1820 г. палац перадалі пад ваенны шпіталь, у сярэдзіне XIX ст. яго з некаторымі іншымі пабудовамі набыў Магілёўскі губернскі прыказ грамадскай апекі і ў 1862 г. там размясцілі «багадзельню для інвалідаў вайны». У жніўні 1908 г. туды перавялі хворых псіхіятрычнага аддзялення губернскай бальніцы. У 1919 г. уладанні былі нацыяналізаваны.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пячэрскі лесапарк
- Артыкул з газеты Беларусь Сёння
- Пячэрскі лесапарк на сайце Магілёва