Перайсці да зместу

Пётра Радзюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётра Радзюк
Дата нараджэння 22 студзеня 1913(1913-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2005(2005-02-27) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Пётра Радзюк, Пётр, Пятро (22 студзеня 1913(1913-01-22), Вільня27 лютага 2005(2005-02-27), Польшча) — беларускі педагог, рэдактар. Псеўданімы: Асвёнак, Пчала, Пятроў.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У вучнёўскім друку змяшчаў навукова-папулярныя артыкулы пра радыё. Вывучаў фізіку ў Віленскім універсітэце (з 1933 года). Быў рэдактарам-выдаўцом часопiса гумару i сатыры «Асва», якi выходзiў легальна ў Вiльнi з 25 сакавіка да 25 жніўня 1934 года. Выданне было забаронена польскiмi ўладамi. Радзюк асуджаны некалькі разоў. У лютым 1935 года — на тры месяцы зняволення і 300 злотых кары, перад тым адседзеў пяць месяцаў. Тады стала вядома, што рыхтуецца новая справа. Быў асуджаны на 6 гадоў турмы на працэсе «малой Грамады» (у сакавіку 1936). Сядзеў на Лукішках, а з 1938 года ў Горадні ў адной камеры з Гіршам Смолярам, старшыня камуны вязняў.

У верасні 1939 працуе ў савецкай газеце «Уперад». У час нямецкай акупацыі — настаўнік фізікі ў ВБГ (1941-44). Арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай у 1944. Уратаваны Максімам Танкам. Пасля вайны жыў у Польшчы, быў дырэктарам упраўлення рамесніцкіх школ у Шчэціне.

Пахаваны ў Шчэціне.

Развіццё й значэнне радыётэхнікі // Вучнёўскі звон № 1 — 1929

Аб ракетавай камунікацыі // там жа, № 1 — 1930

Щецин — город юности // Коммунист. № 9 — 1960.

  • Піліп Пестрак. Збор твораў. У 5-ці т. Т. 5. Лесавічанка: раман; публіцыстычныя і крытычныя артыкулы; аспоўныя даты жыцця і творчасці. — Мн.: Маст. літ., 1986.
  • Юзаф Мацкевіч. Суд над беларускімі выдаўцамі і 'літаратарамі' [пераклаў Лявон Лаўрэш] // Наша слова № 7 (111), 14 лютага 2024. pawet.net
  • Леанід Маракоў. РАДЗЮК Пятро (Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. — Смаленск, 2003. Том 2)
  • Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.)