Пётр Іванавіч Катаводаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Пётр Iванавіч Катаводаў
Сцяг Міністр гандлю БССР
1951 — 1957
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Віктар Выхадцаў
Пераемнік Аляксей Шаўроў
Сцяг Старшыня Прэзідыума Белкаапсаюза
1939 — 1945
Папярэднік Абрам Баскін
Пераемнік Іван Ахрэмчык

Нараджэнне 10 мая 1900(1900-05-10)
Смерць невядома
Адукацыя

Пётр Iва́навіч Катаводаў (10 мая 1900, м. Грабовец, Аўгустоўскі павет Люблінскай губерні, цяпер у Замойскім павеце Люблінскага ваяводства, Польшчаневядома) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў рабочы факультэт Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1912 годзе вучнем падмайстра, пасля знаходзіўся ў дзіцячым прыюце Ніжняга Ноўгарада. З 1916 года працуе рабочым завода «Серп і Молат» у г. Маскве. У 1918—1924 гадах у Чырвонай Арміі, пасля на рабоце ў Савеце Народнай Гаспадаркі і ў прамысловай кааперацыі Паўночнага Каўказа.

У 1933—1936 працуе на пасадзе старшыні праўлення Белкалесдрэўхімсаюза, з 1936 года старшыня прэзідыума Белкааппрамсаюза. У 1938 годзе абраны старшынёй праўлення Белкаапсаюза.

У часы Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў Маскве, з 1942 года ў складзе аператыўнай групы Белкаапсаюза арганізоўваў эвакпункты і сталовыя ў Віцебская вобласці, працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху.

Пасля вайны прызначаны намеснікам старшыні СНК БССР, з красавіка 1946 года начальнік Упраўлення па аднаўленню Мінска, начальнік Упраўлення сельскага і калгаснага будаўніцтва.

З 1951 года міністр гандлю БССР, з 1957 года персанальны пенсіянер саюзнага значэння. З кастрычніка 1958 года да 1 чэрвеня 1961 года ўзначальвае ўтвораны для будаўніцтва Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода трэст № 16 «Нафтабуд».

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—4 скліканняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]