Перайсці да зместу

Пётр Іванавіч Масцераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Іванавіч Масцераў
Дата нараджэння 29 снежня 1912(1912-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1982(1982-04-18) (69 гадоў)
Грамадзянства
Прафесія акцёр, рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Пётр Іванавіч Ма́сцераў (29 снежня 1912(1912-12-29), Сімбірск18 красавіка 1982(1982-04-18)) — беларускі акцёр тэатра. Заслужаны артыст БССР (1975).

Скончыў студыю Тэатра юнага гледача БССР імя Н.К. Крупскай у 1933 годзе. У 1932—37 гадах працаваў у ім. У 1938—41 гадах — у Полацкім калгасна-саўгасным тэатры. У 1944—45 гадах — у Палескім абласным драматычным тэатры. У 1941, 1946—48 гадах — у Пінскім абласным драматычным тэатры. З 1949 года працаваў у Тэатры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе. 3 1956 года — у вандроўным беларускім драматычным тэатры і ў 1970—78 — у абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску.

Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай, сцэнічна рэальнай трактоўкай. Сярод лепшых роляў: Адась Ліпніцкі («Мікола Гоман» В. Сташэўскага), Туляга («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Моцкін, Цярэшка Калабок («Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал» А. Макаёнка), Кравец («Уласнасць» паводле К. Чорнага), Захар Процька («Цені знікаюць» С. Свірыдава), шэф-кухар Пётр Пятровіч («Злавацца не трэба» В. Зуба), Карандышаў («Беспасажніца» А. Астроўскага), дзед Нічыпар («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава), Шпак («Шальменка-дзяншчык» Р. Квіткі-Аснаўяненкі), Цялегін («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Шміт («Апошні прыпынак» Э.М. Рэмарка), манах Руво («Сям’я злачынцы» П. Джакамеці; і рэжысёр, 1957).

Як рэжысёр паставіў спектаклі: «Генеральны консул» братоў Тур і Л. Шэйніна (1939), «Сястра Варвара» М. Аляксеева (1960), «Дзяўчына з вяснушкамі» А. Успенскага (1961), «Не ўсё кату масленіца» А. Астроўскага (1974).