Пётр Ільіч Чайкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Ільіч Чайкоўскі
Пётр Ильич Чайковский
Porträt des Komponisten Pjotr I. Tschaikowski (1840-1893) cropped.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Пётр Ільіч Чайкоўскі
Дата нараджэння 25 красавіка (7 мая) 1840
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка (6 лістапада) 1893 (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Бацька: Ilya Petrovich Tchaikovsky[d][1]
Жонка: Antonina Miliukova[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, лібрэтыст, дырыжор, харэограф, педагог, пісьменнік, музычны педагог, піяніст, аўтабіёграф, музычны крытык, музыкант
Інструменты фартэпіяна
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
Аўтограф
Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Пётр Ільі́ч Чайкоўскі (7 мая 1840, Воткінск, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 1893, Санкт-Пецярбург) — рускі кампазітар, дырыжор, педагог.

Выдатны меладыст. Аўтар 76 опусаў, 10 опер. Напісаў 7 сімфоній (6 пранумераваных і сімфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусветна вядомыя яго балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў паселішчы пры Камска-Воткінскім заводзе Вяцкай губерні (цяпер горад Воткінск, Удмуртыя). Яго бацька — Ілья Пятровіч Чайкоўскі (1795—1880) — вядомы рускі інжынер, быў сынам Пятра Фёдаравіча Чайкі, які нарадзіўся ў 1745 годзе ў сяле Мікалаеўка каля Палтавы (цяпер Украіна), пазней змяніў сваё прозвішча на Чайкоўскі. Ён быў другім дзіцем Фёдара Чайкі (1695—1767) і яго жонкі Ганны (1717 -?). Пётр Фёдаравіч вучыўся ў семінарыі ў Кіеве, пазней атрымаў медыцынскую адукацыю ў Пецярбургу. З 1770 па 1777 г. служыў у арміі асістэнтам ваеннага лекара, пазней стаў афіцэрам медслужбы ў Кунгуры, Пермскай губерні. У 1782 г. быў пераведзены ў Вятку (Казанская губерня). У 1776 г. ажаніўся з Анастасіяй Сцяпанаўнай Посахавай (1751 года нараджэння), у іх было 11 дзяцей. Ілья Пятровіч, бацька кампазітара, быў 10-м дзіцём. Ён, скончыўшы Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу, быў залічаны на службу ў Дэпартамент горных і саляных спраў. Аўдавеўшы ў 1833 годзе, ён ажаніўся з Аляксандрай Андрэеўнай Асіер, з якой у 1837 пераехаў на Урал, куды атрымаў прызначэнне на пасаду начальніка Камска-Воткінскага сталеліцейнага завода. Пётр быў другім дзіцем у сям'і: у 1838 г. нарадзіўся яго старэйшы брат Мікалай, у 1842 — сястра Аляксандра (у замужжы Давыдава) і Іпаліт. Браты-двайняты Анатоль і Мадэст з'явіліся на свет у 1850 годзе.

Даты творчай біяграфіі[правіць | правіць зыходнік]

У 1866 годзе дэбютаваў перад маскоўскай і пецярбургскай публікай Уверцюрай F-Dur;. Пачаў Першую сімфонію;

1867 г. — выкананне Андантэ і скерца з Першай сімфоніі ў Рускім музычным таварыстве ў Санкт-Пецярбургу.

18661867 гады — напісаны уверцюра на дацкі гімн і шэраг фартэпіянныя п'ес: «Успамін пра Гапсале».

1867 г. — пачата праца над операй «Ваявода»; ў Маскве, у сімфанічным сходзе, былі выкананы танцы з яе.

1868 г. — у сімфанічным сходзе ў Маскве рускага музычнага таварыства з вялікім поспехам выканана Першая сімфонія. З незадаволенасцю ставіўся Чайкоўскі да свайго сімфанічнага твора «Фатум» (1868), яго выконвалі як у Маскве, так і ў Пецярбургу.

30 студзеня 1869 г. у Вялікім тэатры ў Маскве — прэм'ера оперы «Ваявода». Лібрэта — кампазітара і А. М. Астроўскага па яго п'есе («Сон на Волзе»). Дырыжор — Мерт. У ролях: Нячай Шалыгін — Фінокі, Улас Дзюжой — Раданежскі, Настасся — Аненская, Мар'я Уласьеўна — Меньшыкава, Праскоўя Уласьевна — Кроненберг, Сцяпан Баструкоў — Рапарт, Дубровін — Дзямідаў, Алена — Іванова, Жвавы — Бажаноўскі, Блазан — Лаўроў, Нядвіга — Разанава, новы Ваявода — Карын). У 1870-х гадах Чайкоўскі знішчыў оперу, захаваўшы толькі невялікую частку матэрыялу.

У 1869 г. скончана опера «Ундзіна», якая не ставілася. Яна знішчана аўтарам у 1873 годзе, за выключэннем некаторых нумароў, якія ўвайшлі пасля ў іншыя сачыненні. Увосень напісана ўверцюра-фантазія «Рамэа і Джульета». Напісана шэсць рамансаў, з якіх «Не, толькі той», «І балюча, і салодка», «Сляза дрыжыць», «Чаму», «Ні слова, о дружа мой».

1871 г. — першы квартэт D-бемоль мажор.

1870—1872 гады — створана опера «Апрычнік», уласнае лібрэта па аповесці І. І. Лажэчнікава.

31 мая 1872 года — адбылася прэм'ера кантаты «У памяць 200-годдзя нараджэння Пятра Вялікага», напісанай па заказу і спецыяльна да адкрыцця Політэхнічнай выстаўкі 1872 года.

1873 г. — сімфанічная фантазія «Бура».

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Оперы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваявода (1868)
  • Ундзіна (1869)
  • Апрычнік (1872)
  • Яўген Анегін (1878)
  • Арлеанская дзева (1879)
  • Мазепа (1883)
  • Чаравічкі (1885)
  • Чарадзейкі (1887)
  • Пікавая дама (1890)
  • Іаланта (1891)

Балеты[правіць | правіць зыходнік]

  • Лебядзінае возера (1877)
  • Спячая прыгажуня (1889)
  • Шчаўкунок (1892)

Фартэпіянныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Саната да-дыез мінор ор. 80 posth (1865, выд. 1900)
  • Поры года op. 37b (1876)
  • Дзіцячы альбом op. 39 (1878)
  • Вялікая саната соль мажор op. 37а (1878)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Творы Чайкоўскага