Пётр Аляксандравіч Віцязь
Пётр Аляксандравіч Віцязь | |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1936 (83 гады) |
---|---|
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | вучоны |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Пётр Аляксандравіч Віцязь (нар. 6 жніўня 1936, вёска Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1961 г. старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара лабараторыі парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1970 г. старшы выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута і адначасова кіраўнік аддзела фізіка-хімічных даследаванняў НДІ парашковай металургіі. З 1977 намеснік дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 г. першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб'яднання парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1992 г. дырэктар НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова- вытворчага канцэрна парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры парашковай металургіі і тэхналогіі матэрыялаў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт, з 2002 г. першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з 2004 г. першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З студзеня 2012 года кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокнаў: новых матэрыялаў з выкарыстаннем механічнага легіравання і плазмахімічнага сінтэзу; канструкцыйнай і функцыянальнай керамікі з падвышанай глейкасцю разбурэння; тэрмадынамічнага мадэлявання працэсаў плазменных плыняў часціц металаў і тэхналогій ўмацавання і аднаўлення дэталяў метадамі газатэрмічнага нанясення пакрыццяў. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена доследная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі.
Авўтар больш за 600 навуковых прац, у т.л. 29 манаграфій, больш за 180 вынаходніцтваў.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн.: Вышэйшая школа, 1987 (совм. с В.М.Капцевичем, В.К.Шелегом).
- Механически легированные сплавы на основе алюминия и меди. Мн.: Беларуская навука, 1998 (совм. с Ф.Г.Ловшенко, Г.Ф.Ловшенко).
- Структура и свойства конструкционной керамики на основе сиалонов. Мн.: Технопринт, 2002 (в соавт. Е.С.Голубцовой, Б.А.Камдиным, Х.-Й.Ритцхаунт-Кляйсел).
- Синтез и применение сверхтвердых материалов. Мн.: Белорусская наука, 2005 (совместно с В.Д.Грицук, В.Т.Сенють).
- Основы нанесения износостойких, коррозионно-стойких и теплозащитных покрытий. Мн., 2006 (совм. с А.Ф.Ильющенко, А.И.Шевцовым).
- Материаловедение. Мн.: ИВЦ Минфина, 2008 (в соавт.).
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўная прэмія БССР 1980 за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў
- Ордэн Дружбы народаў (1986)
- Прэмія Савета Міністраў СССР 1987 за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых парашковых матэрыялаў і вырабаў
- Медаль Францыска Скарыны (1996)
- Ордэн Айчыны III ступені (2001)
- Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В.А. Капцюга (2002)
- Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007)
- Ордэн Айчыны II ступені (2009)
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі БДТУ
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Віцэ-прэзідэнты НАНБ
- Постаці беларускай навукі
- Постаці беларускага матэрыялазнаўства
- Постаці беларускага металазнаўства
- Постаці беларускага машынабудавання
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ