Пётр Аляксеевіч Цецюшаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Пётр Аляксеевіч Цецюшаў
Пётр Аляксеевіч Цецюшаў.jpg
Сцяг4-ы Першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП Беларусі
красавік 1946 — 1950
Папярэднік Аляксей Кляшчоў
Пераемнік Раман Мачульскі
Сцяг Другі сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
1945 — красавік 1946
Папярэднік Іван Варвашэня
Пераемнік Апанас Дзедаў
Сцяг Першы сакратар Курганскага абласнога камітэта УКП(б)
люты 1943 — 13 сакавіка 1945
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Васіль Андрэевіч Шарапаў

Нараджэнне 12 ліпеня 1906(1906-07-12)
Смерць 25 кастрычніка 1962(1962-10-25) (56 гадоў)
Партыя УКП(б) (з 1925)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Пётр Аляксе́евіч Це́цюшаў (ліпень 1906, х. Купаросны (цяпер Валгаград) — 1962) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Курганскага абласнога камітэта ВКП(б) (1943—1945), першы сакратар Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б (1946—1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочых.

Працоўную дзейнасць пачаў з 11 гадоў у якасці расыльнага у мясцовым сельскім Савеце, затым у кіраванні гарбарных заводаў горада. З 1925 года член РКП(б), з 1925 г. — УКП(б), з 1952 г. — КПСС.

  • З 1919 па 1927 год працаваў падсобным рабочым, потым майстрам на гарбарных заводах горада Сталінграда.
  • У 1927 годзе паступіў на рабфак у горадзе Сталінградзе.
  • З 1929 па 1931 гады ў парадку мабілізацыі працаваў сакратаром Ніжне-Чырскага райкама УЛКСМ, а затым загадчыкам аддзела і сакратаром Ніжне-Чырскага райкама УКП(б) Ніжне-Волжскага краю.
  • З 1931 па 1933 гады вучыўся ў інстытуце падрыхтоўкі кадраў Чырвонай прафесуры ў Саратаве, а затым у Сталінградзе, куды пераехаў інстытут.
  • У 1933 годзе паступіў у Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве.
  • З 1937 года па накіраванні ЦК УКП(б) працаваў у Саратаўскім абласным камітэце УКП(б) інструктарам і загадчыкам арганізацыйна-прапагандысцкім аддзелам.
  • З 1939 па 1940 гады працаваў у Маскве адказным арганізатарам ЦК УКП(б).
  • У 1940 годзе быў камандзіраваны ЦК УКП(б) на працу ў Краснаярскі краявы камітэт партыі ў якасці другога сакратара.
  • З снежня 1942 да лютага 1943 года ў РСЧА
  • 6 лютага 1943 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ «Аб утварэнні Курганскай вобласці ў складзе РСФСР». ЦК УКП(б) зацвердзіў склад бюро Курганскага абкама партыі. Першым сакратаром абкама УКП(б) быў зацверджаны Пётр Аляксеевіч Цецюшаў.
  • 13 сакавіка 1945 года быў адкліканы ў ЦК УКП(б) і зацверджаны другім сакратаром Мінскага абкама КП(б) Беларусі.
  • У красавіку 1946 года быў абраны першым сакратаром Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б і першым сакратаром гаркама. Падчас яго працы ў Беларусі ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
  • У 1951 годзе пераведзены ў Ульянаўскую вобласць, дзе займаў пасаду намесніка старшыні выканкама Ульянаўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
  • З 1957 года — начальнік Ульянаўскага абласнога ўпраўлення паліўнай прамысловасці.

Памёр у 1962 годзе.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]