Пётр Андрэевіч Абрасімаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Андрэевіч Абрасімаў
Член ВС ГСВГ Губин И.А. с супругой Посол СССР в ГДР Абрасимов П.А., Зайцева М.И. и Главком Зайцев М.М.. Берлин 1983..jpg
сцяг
1-ы Старшыня Дзяржаўнага камітэта СССР па замежным турызме
31 мая 1983 — 27 лютага 1985
Прэм’ер-міністр Мікалай Аляксандравіч Ціханаў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Уладзімір Якаўлевіч Паўлаў
сцяг
10-ы Першы сакратар Смаленскага абкама КПСС
11 лютага 1961 — снежань 1962
Папярэднік Павел Іванавіч Даронін
Пераемнік Мікалай Іосіфавіч Калмык
 
Партыя КПСС з 1940 года.
Адукацыя
Навуковая ступень Доктар гістарычных навук
Дзейнасць дыпламат, гісторык, палітык
Месца працы
Член у
Нараджэнне 16 мая 1912(1912-05-16)[1][2]
Смерць 16 лютага 2009(2009-02-16)[1][2] (96 гадоў)
Пахаванне
Бацька Андрэй Іванавіч Абрасімаў
Маці Юлія Захараўна Абрасімава
Дзеці Дочкі: Дзіна Пятроўна Абрасімава (нар. 1940), Тамара Пятроўна Абрасімава (нар. 1941)
 
Ваенная служба
Бітвы
 
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За абарону Масквы»
Герой ГДР
GDR Marks-order bar.png

Пё́тр Андрэ́евіч Абра́сімаў (16 мая 1912, Багушэўск, Сенненскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Сенненскі раён Віцебскай вобласці, Беларусь — 16 лютага 2009, Масква, Расія) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Доктар гістарычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1931 года — дырэктар клуба, упаўнаважаны філармоніі, дырэктар карціннай галерэі (Віцебск, Брэст).

У 1933 годзе — скончыў тэхнікум.

У 1939 годзе — вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага ўніверсітэта.

У 1939 годзе ў складзе танкавай брыгады С. М. Крывашэіна ў Польскі паход РСЧА прысутнічаў пры ўрачыстай перадачы Брэста з рук нямецкага генерала Х. Гудэрыяна ў рукі камбрыга С. М. Крывашэіна. Удзельнічаў у сумесным ваенным парадзе часцей Чырвонай Арміі і Вермахта ў Брэсце.

З 1939 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

У 1941 годзе, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стварае партызанскае фарміраванне.

З чэрвеня 1941 года — інспектар палітаддзела механізаванага корпуса (Заходні фронт), ваенны камісар асобнага танкавага батальёна (Паўднёвы фронт).

У кастрычніку 1941 года атрымаў цяжкае раненне.

У 1942 годзе, пасля другога ранення, камісар танкавай брыгады.

З 1942 года ў Цэнтральным Штабе партызанскага руху. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу паспяховых партызанскіх аперацый, некалькі разоў яго закідвалі ў тыл нямецкіх войскаў, дзе дзейнічалі беларускія партызаны.

У 1942—1944 гадах — ваенны камісар адмысловага збору пад Мурамам і старшы памочнік начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху і першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі Панцеляймона Кандрацьевіча Панамарэнка.

У 1944 годзе некалькі месяцаў выкладаў у Беларускім універсітэце, на гістарычным факультэце.

З снежня 1948 па чэрвень 1950 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.

У 1949 годзе — скончыў 3 курсы завочнага навучання Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б).

З 3 чэрвеня 1950 па 20 верасня 1952 года — сакратар ЦК КП(б)Беларусі.

У 1951 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (завочна).

З лістапада 1952 па ліпень 1955 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.

З ліпеня 1955 па студзень 1957 года — сакратар ЦК КП Беларусі.

У 1956—1957 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства СССР у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

З 3 кастрычніка 1957 па 14 лютага 1961 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 17 кастрычніка 1957 г.

З 11 лютага 1961 па снежань 1962 года — 1-ы сакратар Смаленскага абласнога камітэта КПСС.

З 15 снежня 1962 па 18 верасня 1971 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 17 снежня 1962 года.

Асабліва важкі ўклад ён уносіць у дасягненне чатырохбаковага пагаднення па Заходняму Берліну 3 верасня 1971. Гэта была адна з важных вех на шляху не толькі да вырашэння германскага пытання, але і да нармалізацыі абстаноўкі ва ўсёй пасляваеннай Еўропе.

З 18 верасня 1971 па 9 красавіка 1973 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Францыі. Уручыў даверчыя граматы 6 кастрычніка 1971 года.

З 20 снежня 1972 па 9 красавіка 1973 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Малагасійскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве). Уручыў даверчыя граматы 29 снежань 1972 года.

З красавіку 1973 па сакавік 1975 года — загадчык Аддзелам ЦК КПСС па працы з замежнымі кадрамі і выездзе за мяжу.

З 7 сакавіка 1975 па 12 чэрвеня 1983 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Уручыў даверчыя граматы 15 сакавіка 1975 г..

З 31 мая 1983 па 27 лютага 1985 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта СССР па замежнаму турызму.

З 27 лютага 1985 па 13 мая 1986 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Японіі.

З мая 1986 года — на пенсіі.

Памёр на 97-ым годзе жыцця 16 лютага 2009 года ў Маскве.

Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР III—IV, VI і IX скліканняў, Вярхоўнага Савета СССР IV—VI скліканняў. З 31 кастрычніка 1961 па 25 лютага 1986 года член ЦК КПСС, у 1954—1956 гадах член Бюро ЦК КП Беларусі..

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Pjotr Andrejewitsch Abrassimow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Pjotr A. Abrassimow // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.