Пётр Андрэевіч Гільтэбрант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Андрэевіч Гільтэбрант
руск.: Гильтебрандт, Пётр Андреевич
Дата нараджэння 1840[1][2][…] ці 29 лістапада (12 снежня) 1905
Дата смерці 1905[2][3][…]
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палеограф, фалькларыст, этнограф, пісьменнік
Навуковая сфера гісторыя, палеаграфія, этнаграфія, фалькларыстыка
Альма-матар Імператарскі Маскоўскі універсітэт
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Пётр Андрэевіч Гільтэбрант (руск.: Гильтебрандт, Пётр Андреевич; 26 красавіка (8 мая) 1840 — 29 лістапада (12 снежня) 1905) — рускі праваслаўны літаратар і гісторык, археограф, палеограф, этнограф і фалькларыст[4].

Навуковая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у Імператарскім Маскоўскім універсітэце.

Працаваў у штотыднёвай газеце «День  (руск.)» І. С. Аксакава, а таксама — у газеце «Голос  (руск.)» А. А. Краеўскага. Супрацоўнічаў з А. А. Хаванскім  (руск.), рэдактарам-выдаўцом «Філалагічных нататак  (руск.)»; Гільтэбранту належыць ідэя стварэння «Славянскага весніка  (руск.)»[5].

У 1866 г. выдаў у Вільні «Сборник памятников народного творчества в Северо-Западном крае». У выданні складальнік змясціў 300 беларускіх народных песень, 151 прыказку, 93 загадкі, апісанні абрадаў у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў[4].

Гільтэбранту атрымалася выявіць «Тураўскае Евангелле», якое ён і надрукаваў са сваімі тлумачэннямі (Вільня, 1869). Там жа, ў 1871 г., склаў вопіс віленскай публічнай бібліятэкі пад загалоўкам: «Рукописное отделение виленской публичной библиотеки. Вып. I. Церковнославянские рукописи. Вып. II. Русские пергаменты».

Разам з М. І. Кастамаравым рэдагаваў «Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западнорусский край, снаряженной Императорским русским географическим обществом» (т. I, «Верования и суеверия»; т. II, «Малорусские сказки»; т. VI, «Народные юридические обычаи по решениям волосных судов», і т. VII, «Поляки. Евреи. Племена немалорусского происхождения. Малоруссы. Статистика, сельский быт и язык»).

У «Русской Исторической Библиотеке», якую выдавала археаграфічная камісія, надрукаваў тры кнігі «Памятников полемической литературы в западной Руси» — каштоўны ўклад у літаратуру гісторыі рускай царквы і ў рускую палеаграфію.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Слоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

У слоўнікі ўвайшлі інтэрпрэтацыі значэнняў слоў, якія сустракаліся ў Новым Запавеце (па славянскім тэксце сінадальнага выдання 1862 года) і ў Псалтыры, а таксама дадзены іх грэка-лацінскія пераклады, прыклады іх ужывання і паралельныя месцы ў Евангеллях і іншых тэкстах[6]. Таксама дадзены даведкі пра імёны уласныя. Слоўнікі ўяўляюць сабой род так званай «Сімфоніі», гэта значыць ўзгаднення розных месцаў і тэрмінаў у Св. Пісанні. У складанні слоўнікаў, акрамя асноўнага аўтара-складальніка, прымалі ўдзел выбітныя навукоўцы: І. І. Сразнеўскі, А. Ф. Бычкоў  (руск.), П. І. Саваітаў  (руск.), К. М. Бястужаў-Румін  (руск.) і інш.

Зноскі

  1. Пётр Андрэевіч Гільтэбрант
  2. а б Petr A. Gilʹtebrandt // opac.vatlib.it
  3. Petr Andreevič Gilʹtebrandt // CONOR.BG
  4. а б Гильтебрандт Пётр Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 147. — 737 с.
  5. Хованский А. А. Наши предположения и желания (о внесении в «Филологические записки» нового отдела, под заглавием «Славянский вестник») // Филологические записки. — Воронеж, 1865. — Вып. I. — С. 1-4.
  6. Гильтебрандт П. А. Справочный и объяснительный словарь к Новому Завету. — СПб., 1882. — с. 2512.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Церковные Ведомости, 1905, № 50;
  • Исторический Вестник, 1906, январь (некролог);

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]