Пётр Антонавіч Акуцыёнак
Пётр Антонавіч Акуцыёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | пасёлак Шуміліна, Віцебская губерня, Беларуская ССР [1] |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | у раёне пасёлка Лоеў, Гомельская вобласць, Беларуская ССР, СССР [2] |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | малодшы лейтэнант |
Часць |
685-ы стралковы полк 193-ая Стралковая дывізія |
Камандаваў | стралковым узводам |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пётр Антонавіч Акуцыёнак (25 сакавіка 1923[3] — 15 кастрычніка 1943[3]) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага ўзвода 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (30.10.1943), малодшы лейтэнант[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]П. А. Акуцыёнак нарадзіўся 23 сакавіка 1923[4]. У 1923 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў масавіком у раённым Доме культуры. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна ўступіў у атрад па барацьбе з варожымі дыверсантамі. Затым пасля эвакуацыі працаваў у калгасе ў Ошскай вобласці Кіргізіі. З 1942 г. на фронце[3]. У 1943 годзе скончыў ваеннае вучылішча.
Удзельнік Курскай бітвы. Асабліва вызначыўся ў баях каля горада Лоеў (Гомельская вобласць, Беларусь) у кастрычніку 1943 г. Узвод пад камандаваннем малодшага лейтэнанта П. А. Акуцыёнка захапіў плацдарм на правым беразе Дняпра і утрымліваў яго да падыходу асноўных сіл[3].
Акуцыёнак П. А. загінуў у баі 15 кастрычніка 1943 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лоеве[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імя Героя носяць:
- Вуліца ў гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці[3];
- Вуліца і школа ў Шуміліна Віцебскай вобласці[3].
- Устаноўлены мемарыяльныя дошкі:
- Ў Лоеве на вуліцы, якая носіць імя Героя;
- Ў Шуміліна на будынку школы (у 1962 годзе).
- Імя Героя занесена ў Кнігу народнай славы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці[3]
- Загадам Міністра абароны СССР П. А. Акуцыёнак навечна залічаны ў спісы асабістага складу вайсковай часткі[3]
Зноскі
- ↑ Цяпер Віцебская вобласць, Беларусь
- ↑ Цяпер Беларусь
- ↑ а б в г д е ё ж з і т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Зайцев А. Д., Рощин И. И., Соловьёв В. Н. Зачислены навечно. В 2 кн. Кн. 1. (Абросимов — Ляпота) — М.: Политиз, 1990. — 383 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-250-01378-3 (Кн. 1)
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Антонавіч Акуцыёнак на сайце «Героі краіны» (Праверана 20 сакавіка 2010)
- Этот день в истории 25 марта(недаступная спасылка) (руск.)
- Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 сентября 1964 г. № 429 «О присвоении имён защитников Родины школам Витебской области» (руск.)
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Пахаваныя ў Лоеве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Шуміліне
- Афіцэры СССР
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Памерлі ў Лоеўскім раёне