Пётр Васілевіч Каймакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Васілевіч Каймакоў
руск.: Каймаков Пётр Васильевич
Дата нараджэння 17 студзеня 1894(1894-01-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1973
Грамадзянства
Род дзейнасці ветэрынар, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Пётр Васілевіч Каймако́ў[1] (руск.: Каймаков Пётр Васильевич; 17 студзеня 1894 — 1973) — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1956), прафесар (1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Коржаўка Коржаўскай воласці Корсунскага павета Сімбірскай губерні (зараз у Інзенскім раёне Ульянаўскай вобласці Расіі). У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут (сучасная Казанская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). З 1935 г. у Казанскім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце, з 1937 г. у Казанскім ветэрынарным інстытуце. У 1942 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1955 годзе доктарскую на тэму «Определение функционального состояния печени путём применения ретракции кровяного сгустка, для установления нарушения в организме животных». З 1955 года П. В. Каймакоў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, у 1955—1961 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

П. В. Каймакову належаць навуковыя працы па этыялогіі, патагенезе, тэрапіі і прафілактыцы хвароб сельскагаспадарчых жывёл, функцыянальнай дыягностыцы хвароб печані.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]