Пётр Васільевіч Румянцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Васільевіч Румянцаў
Пётр Васильевич Румянцев
Род дзейнасці: удзельнік I з'езда РСДРП
Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1859(1859-06-03)
Месца нараджэння: Масква, Масква
Дата смерці: 5 мая 1929(1929-05-05) (69 гадоў)
Месца смерці: Сураж, Савецкая Расія
Жонка: Вольга Міхайлаўна
Альма-матар:
Партыя: РСДРП(б)[d]

Пётр Васільевіч Румянцаў (3 чэрвеня 1859, Масква15 мая 1929, Сураж) ― удзельнік I з’езда РСДРП.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля гімназіі вучыўся ў Маскоўскім камерцыйным вучылішчы, затым працаваў земскім рахункаводам у Цвяры. Пазнаёміўшыся з народнічаскай літаратурай, вайшоў ў «Чорны перадзел», і стаў весці з сялянамі прапагандысцкія размовы, з-за якіх у 1882 годзе быў арыштаваны і сасланы на тры гады ў Акмолінск[1]. З 1884 года жыў у Тіфлісе, працаваў рахункаводам на будаўніцтве Тіфліска-Сухумскай чугунцы. З верасня 1895 года ў Мінску, служыў памочнікам кантралёра Кантролю Лібава-Роменскай чыгунцы[2].

У Мінску пазнаёміўся з эсерам Рыгорам Гершуні і іншымі рэвалюцыянерамі. Здымаў кватэру з 4-х пакояў ў доме на Захар’еўскай вуліцы, які належыў мяшчанцы Францішцы Ржэцкай. У адным з пакояў 1 (13) сакавіка 1898 года адбыўся I з’езд РСДРП, які стаў гістарычнай падзеяй[3]. З’езд праходзіў пад выглядам святкавання імянін жонкі Румянцава ― Вольгі Міхайлаўны[4]. У 1923 годзе, ― 25-ю гадавіну з’езда, ― ў доме адкрыты музей. Тут прымалі ў камсамол і піянеры, сустракалі значных гасцей[5].

У ліпені 1898 года сасланы ў Кіеўскую губерню, з красавіка 1901 года ў Мінску, Жлобіне. У 1905―1907 гадах намеснік старшыні Мінскай акруговай сялянскай арганізацыі пры РСДРП. Пасля 1917 года служыў кантралёрам Кантролю Заходняй чыгункі. У 1924 годзе, атрымаўшы статус персанальнага пенсіянера, пераехаў у Сураж. Памёр у 1929 годзе. На ўрачыстым адкрыцці могілкавага помніка ў 1964 годзе выступалі прадстаўнікі абкама КПСС, камсамола, працоўных калектываў[6].

Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Суражы, цягнік ТЭП60-630, прыпісаны к дэпо Мінска.

Беларускі пісьменнік-гісторык Леанід Маракоў крытычна ставіцца да афіцыйнай біяграфіі Румянцава, лічачы, што ў ёй шмат невыразнасцяў[7].

Зноскі

  1. Сіманюкаў С. М. Румянцаў Петр Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. — С. 132. — ISBN 985-11-0214-8.
  2. Румянцев Пётр Васильевич // Белорусская СССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: БелЭн, 1982. — Т. 5. — С. 541.
  3. П. А. Кошаль История сыска в России — Мн.: Литература, 1996. — Т. 2. — 656 с. — ISBN 985-437-144-1.
  4. Е. Гурвич. О первом съезде РСДРП // Каторга и ссылка, 1928. № 3. С. 55-56
  5. Бандарэнка Ст. 1960-е і далей. Мінск стары і новы. Праверана 28 лістапада 2005.
  6. Русанаў Р., Сакалоў Я. Ў яго кватэры засядаў I з’езд РСДРП. Бранскі край (11 лістапада 1985).
  7. Степаненко Ст. Тени домика у Свислочи. Беларусь сегодня (17 студзеня 2013).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Румянцев П. В. О первом съезде РСДРП: (Воспоминания участника) // Вперёд. ― Мн., 1923, № 2-3, с. 63.
  • Миронова Ж. Н. Дом-музей I съезда РСДРП. ― Мн.: Беларусь, 1971. С. 61.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]