Пётр Віктаравіч Казанцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Пётр Казанцаў
Поўнае імя Пётр Віктаравіч Казанцаў
Нарадзіўся 22 красавіка 1998(1998-04-22)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2019 Беларусь Мінск 5 (0)
2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 7 (0)
2019—2020 Беларусь Смаргонь 33 (3)
2021 Беларусь Ліда 27 (1)
2022—2023 Беларусь Маладзечна 39 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2018 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2018

Пётр Казанцаў (нар. 22 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а з лета наступнага года замацаваўся ў яго складзе.

У верасні 2017 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Віцебска» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў трох матчах, выходзячы на замену.

У пачатку 2018 года не гуляў з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, гуляў у асноўным за дубль. У жніўні 2018 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2]. У студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам[3] і пачаў у яго складзе сезон 2019, аднак выступаў толькі за дубль.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Смаргоні», дзе замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2020 года падпісаў новае пагадненне са смаргонскім клубам[4].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў сакавіку перайшоў у «Ліду», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маладзечна» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[5]. У маладзечанскай камандзе таксама стаў іграком асновы.

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Іслачы», а пазней вярнуўся ў Маладзечна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з клубам[6]. Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У 2017 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, аднак у афіцыйных матчах не з’яўляўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2018 года, выйшаўшы ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Мінск Беларусь 1 0
2016 дубль Мінск Беларусь 14 0
2017 Д1 Мінск Беларусь 4 0
2018 (1) Д1 Мінск Беларусь 1 0
2018 (2) Д2 Белшына Беларусь 7 0
2019 (1) дубль Мінск Беларусь 16 1
2019 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 11 0
2020 Д2 Смаргонь Беларусь 22 3
2021 Д2 Ліда Беларусь 27 1
2022 Д2 Маладзечна Беларусь 19 0
2023 Д2 Маладзечна Беларусь 20 1

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Petr Kazantsev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Казанцев стал игроком "Белшины" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (13 жніўня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  3. «Минск» приступил к тренировкам (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Мінска» (21 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2019.
  4. "ФК "СМОРГОНЬ" ВЫИГРАЛ У "МИНСКА"". Афіцыйны сайт «Смаргоні» [руская]. 2020-03-07. Архівавана з арыгінала 2020-03-14.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  5. От "Сморгони" и "Волны" до "Осиповичей" и "Молодечно". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (8 красавіка 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. С "Молодечно-2018" продлили контракты четыре игрока (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  7. У ряда игроков «Молодечно» закончились сроки действия контрактов (руск.). bel.football (7 снежня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  8. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.