Пётр Георгіевіч Нікіценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Георгіевіч Нікіценка
Дата нараджэння 2 студзеня 1943(1943-01-02) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1991), акадэмік НАН Беларусі (2000) і акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Пётр Георгіевіч Нікіце́нка[1] (2 студзеня 1943, в. Жыгалава, Віцебскі раён) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993)[1]. Член Еўрапейскай асацыяцыі па эканоміцы і кіраванні прадпрыемствамі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1969). У 1967—1983 гадах на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. У 1983—1990 гадах намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, выконваючы абавязкі дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце — прарэктар БДУ. У 1990—1995 гадах першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама, старшыня камітэта эканомікі. Адначасова ў 1983—1995 гадах дацэнт, прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі пры Белдзяржуніверсітэце, прафесар кафедры, загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 года дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. У 1998—2010 гадах дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, адначасова з 2002 года загадчык кафедры Беларускага інстытута правазнаўства, у 2002—2009 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член Прэзідыума НАН Беларусі. З 2010 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі. З 2018 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах назапашвання і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай ўзаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца укладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Интенсификация производства и фондоемкость продукции. — Мн.: Беларусь, 1981.
  • Эффективность накопления: Системный императив и метод предпринимательства / П. Г. Никитенко. — Минск: Университетское, 1992. — 180 с. — ISBN 5-7855-0516-9.
  • Модель устойчивого социально-экономического развития Беларуси: проблемы формирования и эволюции. — Мн.: Право и экономика, 2000.
  • Беларусь — Россия и Украина: региональное измерение экономического сотрудничества / П. Г. Никитенко, Т. С. Вертинская ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т экономики. — Минск : Право и экономика, 2002. — 70, [1] с. : ил. — ISBN 985-442-091-1.
  • Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения. В 3-х книгах. — Мн., М.: Право и экономика, 2002 (совм. с Андреевым И. Л.).
  • Национальная безопасность Республики Беларусь. Современное состояние и перспективы. — Мн.: Право и экономика, 2003 (в соавт.).
  • Императивы инновационного развития Беларуси: Теория, методология, практика. — Мн.: Право и экономика, 2003.
  • Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития. — Мн.: Белорусская наука, 2006. - 478, [1] с.: ил., табл. — ISBN 985-08-0697-4.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мядзведзеў, В. Ф. Пётр Георгіевіч Нікіценка (Да 60-годдзя з дня нараджэння) / В. Ф. Мядзведзеў, В. М. Бусько // Весці НАН Беларусі: Серыя гуманітарных навук. № 1. 2003. — С. 122—124.
  • Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў — Мн., 2004. — С. 697.
  • Нікіценка Пётр Георгіевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 538. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]