Перайсці да зместу

Пётр Зялінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Пётр Зялінскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 мая 1994(1994-05-20)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2024—0000 Інтэрнацыянале 34 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Зялі́нскі (польск.: Piotr Zieliński; нар. 20 мая 1994) — польскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Доўгі час гуляе ў Італіі, дзякуючы чаму добра вывучыў італьянскую мову.

Зялінскі ў кашулі «Напалі» ў матчы Лігі чэмпіёнаў у 2019 годзе.

Пачаў займацца футболам у родным мястэчку Замбкавіцы Слёнске, дзе яго першым трэнерам быў яго бацька. У веку 14 гадоў далучыўся да складу любінскага «Заглэмбе», не зважаючы на тое, што цікавасць да іграка мелі нямецкі «Баер», а таксама нідэрландскія «Феенорд» і «Херэнвен»[3]. Выхаваннем юнака ў новым клубе займаўся вядомы польскі трэнер Францішак Смуда[3]. У 17 гадоў Зялінскі пераехаў у Італію, дзе паступіў у акадэмію «Удынезэ» на запрашэнне клуба пасля аднаго ж міжнародных турніраў[3]. Прафесійны дэбют іграка адбыўся 2 лістапада 2012 года, калі паляк замяніў на пляцоўцы Антоніа Дзі Натале на 91-й хвіліне матчу супраць «Кальяры»[4]. У 2014 годзе часова выступаў за «Эмпалі» паводле пагаднення арэнды.

4 жніўня 2016 года пасля некалькіх месяцаў чутак Зялінскі далучыўся да «Напалі», што каштавала клуба 16 мільёнаў еўра[5]. 3 снежня паўабаронца забіў свой першы гол у кашулі неапалітанцаў, калі была здабыта хатняя перамога над «Інтэрам» з лікам 3:0[6]. Свой першы сезон спартсмен скончыў з шасцю галамі на рахунку. 31 жніўня 2020 года падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2024 года. Наступнымі гадамі ігрок стаў больш значнай постаццю клуба, маючы адну з ключовых футбалістаў. 7 верасня 2022 года адзначыўся двума галамі ў браму «Ліверпула» ў матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, які скончыўся буйной перамогай з лікам 4:1[7].

3 ліпеня 2024 года Зялінскі падпісаў кантракт з іншым клубам Серыі А міланскім «Інтэрам» пасля заканчэння дзеі кантракту з «Напалі»[8].

4 чэрвеня 2013 года футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы ў таварыскім матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна[9]. У маі 2018 года быў уключаны ў папярэдні спіс з 35-х чалавек ад Польшчы, якія мусяць выправяцца на чэмпіянат свету 2018 года ў Расіі.

«Напалі»:

  1. Piotr Zielinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Piotr Zielinski // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. 1 2 3 «Skąd się wziął w Udinese Piotr Zieliński?». Weszło!
  4. «Debiut Piotra Zielińskiego w Serie A». Interia.
  5. «Official: Zielinski joins Napoli». Football Italia.
  6. «Le pagelle di Napoli-Inter: Zielinski dominatore, Perisic non pervenuto». La Repubblica
  7. «Liverpool thrashed by Napoli in Champions League». BBC Sport.
  8. «Inter secure signing of Piotr Zieliński on free transfer». Yahoo Sports.
  9. «Skromna wygrana na pożegnanie Dudka». 90minut.