Пётр Лазаравіч Войкаў
Пётр Лазаравіч Войкаў | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
8 лістапада 1924 — 7 чэрвеня 1927 | ||||
Папярэднік | Леанід Леанідавіч Абаленскі | |||
Пераемнік | Дзмітрый Васільевіч Багамолаў[pl] Аляксандр Фёдаравіч Ульянаў (часовы павераны) | |||
| ||||
лістапад 1917 — 1918 | ||||
Партыя | РСДРП (Меншавікі), РСДРП(б), з 1918 — РКП(б), з 1925 — ВКП(б) | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | рэвалюцыянер-марксіст, палітык, дыпламат | |||
Нараджэнне | 13 жніўня 1888 горад Керч, Керч-Енікальскае кіраўніцтва горада, Феадасійскі павет, Таўрычаская губерня, Расійская імперыя | |||
Смерць | 7 чэрвеня 1927 (38 гадоў) | |||
Пахаванне |
Пётр Войкаў (13 жніўня 1888, Керч — 7 чэрвеня 1927, Варшава) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Прымаў удзел у расстрэле царскай сям'і і знішчэнні слядоў забойства — падпісаў дакумент пра выдачу вялікай колькасці сернай кіслаты для знішчэння забітых[1].
З 1924 года працаваў паўнамоцным прадстаўніком СССР у Польшчы. Забіты на вакзале ў Варшаве Барысам Кавердам, які да таго браў удзел у дзейнасці Часовай беларускай рады Арсеня Паўлюкевіча.
Помсцячы за забойства Войкава, бальшавікі расстралялі ў Маскве ў ноч з 9 на 10 чэрвеня 1927 года 20 прадстаўнікоў знаці былой Расійскай імперыі, якія на той час знаходзіліся ў турмах, а шмат хто быў арыштаваны ў сувязі з забойствам[2].
Войкаў быў з пашанаю пахаваны ў некропалі Крамлёўскага мура ў Маскве. Каверда быў асуджаны польскім судом да пажыццёвага зняволення, але 15 чэрвеня 1937 года быў амніставаны і вызвалены.
Зноскі
- ↑ Даведка пра дзейнасць Войкава ИРИ РАН
- ↑ Долгоруков П. Д. Великая разруха. Воспоминания основателя партии кадетов 1916 — 1926 / Глебовская Л. И.. — Масква: ЗАТ «Центрполиграф», 2007. — С. 341. — 367 с. — 3000 ас.
Папярэднік: Леанід Леанідавіч Абаленскі |
Паўнамоцны прадстаўнік СССР у Польшчы 1924—1927 |
Пераемнік: Часовы павераны Аляксандр Фёдаравіч Ульянаў |
- Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Керчы
- Нарадзіліся ў Таўрычаскай губерні
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Марксісты
- Члены РСДРП
- Члены КПСС
- Меншавікі
- Бальшавікі
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Тэрарысты Расійскай імперыі
- Дыпламаты СССР
- Паслы СССР у Польшчы
- Забітыя палітыкі