Пётр Лук’янавіч Грышчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пётр Лук'янавіч Грышчанка)
Пётр Лук'янавіч Грышчанка
Дата нараджэння 1 жніўня 1921(1921-08-01)
Месца нараджэння вёска Кукавячына, Віцебскі раён
Дата смерці 21 лютага 1973(1973-02-21) (51 год)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 1940—1961
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Пётр Лук’янавіч Гры́шчанка (1 жніўня 192121 лютага 1973) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.07.1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Кукавячына (Віцебскі раён). Скончыў сярэднюю школу і ў 1939 годзе Віцебскі аэраклуб. З 1940 г. у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыў ваенную авіяцыйную школу пілотаў у Армавіры. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з сакавіка 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы і Берлінскай аперацыі, вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі.

Да пачатку лютага 1944 года камандзір звяна 32-га знішчальнага авіяпалка (256-я знішчальная авіядывізія, 5-ы знішчальны авіяцыйны корпус, 2-я Паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт) лейтэнант П. Л. Грышчанка выканаў 155 баявых вылетаў, асабіста збіў 15 варожых самалётаў.

1 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з ворагамі, яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны П. Л. Грышчанка працягваў ваенную службу. У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы, у 1955 г. — Ваенна-паветраную акадэмію. З 1961 года падпалкоўнік П. Л. Грышчанка ў запасе. Жыў і працаваў у горадзе Люберцы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]