Пётр Лукіч Даўбёшкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Лукіч Даўбёшкін
Dolbyoshkin Pyotr Lukich.jpg
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1912(1912-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1943
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 1934—1943
Званне гвардыі капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Commons-logo.svg Пётр Лукіч Даўбёшкін на Вікісховішчы

Пётр Лукіч Даўбёшкін (8 кастрычніка 1912 — 3 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі капітан, Герой Савецкага Саюза (17.11.1943, пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Паўлавічы Віцебскага павета (зараз у Віцебскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў Віцебскі фінансава-эканамічны тэхнікум, працаваў бухгалтарам-эканамістам. З 1934 г. у Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Сумскае артылерыйскае ваеннае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. на Калінінскім, Бранскім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах.

Камандзір дывізіёна 272-га гвардзейскага мінамётнага палка (6-ы гвардзейскі танкавы корпус, 3-я танкавая армія, Варонежскі фронт) гвардыі капітан П. Л. Даўбёшкін вызначыўся 22 верасня 1943 г. у баях каля горада Пераяслаў-Хмяльніцкі (Украіна). Дывізіён адным з першых фарсіраваў раку Дняпро каля сяла Грыгарыўка, на захопленым плацдарме адбіў 8 контратак праціўніка. Гвардыі капітан П. Л. Даўбёшкін загінуў у баі за сяло Грыгарыўка 3 кастрычніка 1943 года.

Пахаваны ў сяле Ташань Пераяслаў-Хмяльніцкага раёна Кіеўскай вобласці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Мемарыяльная дошка ў аграгарадку Ноўка (Віцебскі раён) на будынку школы, у якой вучыўся П. Л. Даўбёшкін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Лукіч Даўбёшкін на сайце «Героі краіны»