Пётр Маркавіч Кузюковіч
Пётр Маркавіч Кузюковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лютага 1924 (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | хірург, фтызіятр, урач, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | фтызіятрыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Пётр Маркавіч Кузюковіч (24 лютага 1924 г., вёска Павязынь, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фтызіяхірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў г. Мінску (1941), Мінскі медыцынскі інстытут (1950). Працаваў урачомм Свіслацкай раённай бальніцы, хірургам Ваўкавыскай раённай бальніцы (1950—1954); загадчыкам хірургічнага аддзялення Слонімскай раённай бальніцы (1954—1957); ардынатарам-хірургам Мінскай 2-й клінічнай бальніцы, 1957; загадчыкам хірургічнага аддзялення Слонімскага туберкулёзнага дыспансера, 1957—1959. З 1959 па 1960 гг. быў малодшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ туберкулёзу, загадваў там жа хірургічным аддзяленнем, 1960—1971, намеснікам дырэктара БелНДІ туберкулёзу па навуковай рабоце, 1971—1974.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рэзекцыя лёгкіх пры туберкулёзе». У 1969 г. абаронена доктарская дысертацыя («Хірургічнае лячэнне распаўсюджаных формаў туберкулёзу лёгкіх»). З 1974 па 1992 гг. працаваў прафесарам кафедры фтызіятрыі БелДІУУ.
Аўтар 2 манаграфій па праблемах фтызіяхірургіі, больш за 100 навуковых публікацый. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. З’яўляўся членам праблемных камісій па паталогіі лёгкіх пры вучоных саветах Міністэрствам аховы здароўя БССР і СССР.