Пётр Мартынавіч Алейнікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Мартынавіч Алейнікаў
Petr Aleinikov.JPG
Імя пры нараджэнні: Пётр Мартынавіч Алейнікаў
Дата нараджэння: 25 красавіка 1914(1914-04-25) ці 12 ліпеня 1914(1914-07-12)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 чэрвеня 1965(1965-06-09)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Дзеці: Arina Aleynikova[d]
Адукацыя:
Прафесія:
Кар'ера: 19361965
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
IMDb: ID 0017835
Commons-logo.svg Пётр Мартынавіч Алейнікаў на ВікіСховішчы

Пётр Мартынавіч Алейнікаў (12 красавіка [25 красавіка] 1914, в. Крывель, Горацкага павета Магілёўскай губерні[2]9 чэрвеня 1965, Масква) — савецкі кінаакцёр[3].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 красавіка 1914 г. у сялянскай сям'і беларусаў-каталікоў Марціна Маркава Алейніка і Мар'яны Аляксееўны з Сенакосаў у в. Крывель Любініцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні. Ахрышчаны 13 красавіка 1914 г. ксяндзом Янам Баравіком у рыма-каталіцкім касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Паннай Марыяй Св. Альжбеты ў в. Фашчаўка. Хроснымі бацькамі былі Іосіф Аржановіч і Кацярына Цямрук[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўваўся ў Магілёўскай дзіцячай камуне. У 1931 годзе прыехаў у Ленінград, пасяліўся на Охце і паступіў у Тэхнікум сцэнічных мастацтваў на курс Сяргея Герасімава[3].

Яшчэ будучы студэнтам пачаў здымацца ў эпізодах: «Сустрэчны», «Сяляне». Усенародную славу Алейнікаў здабыў пасля выхаду на экраны фільма «Сямёра смелых», дзе ён сыграў ролю маладзенькага кухара Пецькі Малібога. У гэтым фільме раскрылася яго лірыка-камедыйнае дараванне і рэдкае абаянне[3].

З моманту здымак у фільмах «Трактарысты» і «Вялікае жыццё» Пётр Мартынаавіч знаёміцца ​​з акцёрамі Барысам Андрэевым і Мікалаем Кручковым. Дружба гэтых акцёраў захаваецца на доўгія дзесяцігоддзі, і ў многіх карцінах яны будуць удзельнічаць разам.

У 1943 годзе ў Пятра Мартынавіча нарадзілася дачка Арына, якая ў далейшым таксама стала актрысай.

У 1967 годзе выйшаў апошні фільм з удзелам Пятра Алейнікава: «Наталенне смагі» дзе Алейнікавым была адыграна роля старога працоўнага Маруціна[3].

Памёр Пётр Алейнікаў 9 чэрвеня 1965 года ў Маскве. Барыс Андрэеў, даведаўшыся пра намер уладаў пахаваць яго сябра на Ваганькаўскіх могілках, дамогся таго, каб Пятру Алейнікаву было аддадзена месца на Новадзявочых могілках, якое было зарэзервавана для самога Барыса Фёдаравіча.

Аб творчасці Пятра Алейнікава зняты фільм «Пётр Мартынавіч і гады вялікага жыцця» (1974)[3].

Лаўрэат Усесаюзнага кінафестывалю у намінацыі «Першы прыз за акцёрскую працу» (1968, пасмяротна).

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Валянціна Іванаўна Лебедзева (19181993)

Сын Тарас Алейнікаў (1938 — 2004), кінааператар.

Дачка Арына Алейнікава (30 жніўня 1943), актрыса. У цяперашні час жыве з сям'ёй у ЗША.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

«Трактарысты»

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  2. Цяпер в. Крывель Гарадзецкага с/с Шклоўскага р-на Рэспублікі Беларусь
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт.
  4. Национальный исторический архив Беларуси, ф. 1781, оп. 48, д. 23, л. 242, зап. 73 -- запись о крещении Петра Алейника

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]