Пётр Мікалаевіч Багданаў
Пётр Мікалаевіч Багданаў | |
---|---|
Дата нараджэння | ліпень 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1945 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1940—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пётр Мікалаевіч Багданаў (1924—1945) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пётр Багданаў нарадзіўся ў ліпені 1924 года ў вёсцы Піначы (паводле іншых звестак — Дзіванісы; цяпер у Палкінскім раёне Пскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ва ўзросце 16 лёт з’ехаў у Яраслаўль, дзе вучыўся ў рамесным вучылішчы. У ліпені 1941 года добраахвотнікам пайшоў на фронт. Удзельнічаў у бітве за Маскву. У верасні 1942 года быў цяжка паранены, некалькі месяцаў ляжаў у шпіталі. Вярнуўшыся на фронт, удзельнічаў у вызваленні Беларускай ССР і Польшчы, баях за Слуцк, Брэст, Баранавічы, фарсіраванні Заходняга Буга і Віслы, баях у Усходняй Прусіі, вызваленні Прэйсіш-Эйлау, Гумбінена, Алекбурга. Да красавіка 1945 года старшы сяржант Пётр Багданаў быў памочнікам камандзіра ўзвода 66-га стралковага палка 61-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Украінскага фронту. Адрозніўся ў час Берлінскай аперацыі[1].
23 красавіка 1945 года Багданаў сумесна з групай байцоў захапіў мост цераз Тэльтаў-канал у Берліне. Замацаваўшыся, узвод на працягу 27 гадзін утрымліваў мост, адбіваючы шматлікія контратакі нямецкіх падраздзяленняў. У гэтым баі ўзвод знішчыў больш за 200 нямецкіх салдат і афіцэраў, каля 60 салдат праціўніка знішчыў асабіста Багданаў. Сваімі дзеяннямі ён спрыяў паспяховай пераправе палкавых падраздзяленняў. У вулічных баях Багданаў узяў у палон шмат нямецкіх салдат і афіцэраў[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць» старшы сяржант Пётр Багданаў быў ганараваны высокім званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Атрымаць узнагароды Багданаў не паспеў, таму што 24 жніўня 1945 года загінуў у баі з нацыяналістычным бандфарміраваннем. Пахаваны ў горадзе на могілках г. Лунінец Брэсцкай вобласці Беларусі[1]. У 1946 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Славы 3-й ступені, а таксама шэрагам медалёў, у тым ліку «За адвагу»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Пётр Мікалаевіч Багданаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Герои огненных лет. — Ярославль: Верхне-Волжское кн. изд., 1985. (руск.)
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Пскоўскай губерні
- Памерлі 24 жніўня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Брэсцкай вобласці
- Пахаваныя ў Лунінцы
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны